wd wp Пошук:

Magazyn Polski

Magazyn Polski, Польскі часопіс — гістарычна-грамадска-культурны часопіс, орган Саюза палякаў на Беларусі. Выдаецца з 1992 ў Гродне на польскай мове (асобныя матэрыялы на беларускай і рускай мовах).

Выданне ставіць за мэту садзейнічанне адраджэнню і развіццю польскай мовы, нацыянальнай свядомасці палякаў, што жывуць на Беларусі. У часопісе надрукаваны шматлікія артыкулы, нарысы, інтэрв’ю, паведамленні, успаміны, працы навукоўцаў з Беларусі і Польшчы, якія датычаць гістарычнай і культурнай спадчыны польскага і беларускага народаў. Змешчаны асобныя мастацкія творы польскіх аўтараў.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Часопісы на рускай мове
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове
Катэгорыя·Саюз палякаў на Беларусі
Катэгорыя·Часопісы на польскай мове