wd wp Пошук:

Lolita No. 18

«Lolita No. 18» (бел.: Лаліта нумар 18) — японскі жаночы панк-рок гурт, заснаваны ў 1989 годзе[1]. У 2000 годзе ў інтэрв’ю нямецкаму музычнаму каналу «Viva-zwei» (праграма «2 rock», вядучы Маркус Кафка) на пытанне аб сэнсе назвы калектыва вакалістка адказала, што 18 — гэта ўзрост заснавальніц гурта ў 1989 годзе. У афіцыйным відэакліпе на песню «Video kills the radio star» удзельніцы гурта зняліся топлес.

Гісторыя

Гурт быў заснаваны ў Токіа ў 1989 годзе дзяўчынамі Масаё Ісізака (вакал), Энацо (гітара), а таксама далучыўшыміся да іх Кім*Рын (бас) і Ая Боў (ударныя). Фарміраванне калектыву праходзіла пад уплывам такіх гуртоў, як «Ramones», «Toy Dolls» і асабліва «Sex Pistols», а таксама жанраў ад поп-панка да хардкора. У 1993 годзе падчас канцэрту ўдзельніцы гурта звярнулі на сябе ўвагу Одры Кімура, уладальніка лэйбла «Benten» і ён запрашае іх узяць удзел у зборніку «Benten Bentoh», які быў выпушчаны ў чэрвені 1994 года. У 1995 годзе яны выпусцілі свой першы LP «Karate Teacher», вясёлы і шумны панк-рок з часта непачцівымі тэкстамі песен і своеасаблівым вакалам Масаё. Праз некаторы час гурт звярнуў на сябе ўвагу вядомых ў панк-плыні Джоўі Рамона, а таксама Вольгі з «Toy Dolls», пачаўшы выдаваць альбомы пад іх кіраўніцтвам як у Японіі, так і ў Вялікабрытаніі. Менавіта такім чынам выйшлі трэці альбом гурта «Fubo Love NY» у 1998 годзе, які ўключае ў сябе кавер-версію песні «Ramones», пяты альбом «Toy Doll» і альбом «Angel Of The North» у 2000 годзе. Дарэчы, альбом «Fubo Love NY» з’яўляецца першым, які выйшаў на лэйбле «Sister Records», падраздзяленні «Benten».

У 2001 годзе распадаецца класічны склад гурта, усе удзельнікі акрамя Масаё пакідаюць калектыў мірным шляхам. 21 снежня 2001 года адбываецца апошні канцэрт класічнага склада гурта ў клубе «Quattro» у такійскім раёне Сібуя, па выніках якога быў выпушчаны DVD. Сабраны Масаё новы склад гурта заснаваў свой уласны лэйбл «Destroin Records». Тым не менш, яны працягваюць свае добрыя адносіны з лэйблам Benten і выпускаюць спліт з паўднёвакарэйскім Oi!-гуртом «Nonstop Body». У 2003 годзе Энацо і Кім*Рын пакінули гурт, каб заняцца сольнымі праектамі. Яны былі заменены Такочы (бас) і Мідглід Гора (гітара), мужчынай, які аднак носіць спадніцу. У лістападзе 2007 года з нагоды васемнаццатай гадавіны існавання гурта выдадзены спецыяльны DVD[2].

Дыскаграфія

Альбомы

ГодАрыгінальная назваПа-англійску
1995カラテの先生Karate Teacher
1996姉さん裸走りSister Run Naked
1997髭忍者Hige-Ninja
1998父母♥NYFubo Love NY
1999ヤリタミンYalitamin
1999Toy Doll
2000ロリータ18号ライブ1995-1996Lolita No.18 Live 1995-1996
2000副隊長]Fukut Aicho-MCD
2000Toy Doll Tour 2000-Live
2000鳥人間Angel Of The North
2001The Great Rock'n'Roll Festival (Best Of Coverversions)
2002Best Of Lolita No.18
2003Destroin
2004Lolita Let's GoGoGo
2005Check The Marten
2005Nuts The Animal
2006Best Best Best Must!!
2010Akirameruka (I won´t give up)
2012Yes, Punk Rock, Call With Me!!![3]

Склад

Цяперашні

Былыя ўдзельнікі

Зноскі

  1. Lolita No. 18(англ.) . Sister Records+Benten Label. Праверана 14 кастрычніка 2021.
  2. ロリータ18号(англ.) . MusicBrainz. Праверана 14 кастрычніка 2021.
  3. Lolita No. 18(англ.) . Discogs. Праверана 14 кастрычніка 2021.
  4. Lolita No. 18(англ.) . AllMusic. Праверана 14 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы Японіі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый