wd wp Пошук:

Ramones

Ramones — амерыканскі панк-рок-гурт, адны з самых першых выканаўцаў панк-рока, якія аказалі ўплыў як у цэлым на гэты жанр, так і на многія іншыя плыні альтэрнатыўнага року.

Назву гурт атрымаў ад ўзятага ўсімі ўдзельнікамі гурта псеўданіма Рамон. Паходжанне прозвішча Рамон звязана, па-першае, з Полам Макартні, які ў раннія гады гурта The Beatles (тады яшчэ The Silver Beatles) выступаў пад псеўданімам Пол Рамон (англ.: Paul Ramone), па-другое, з тым фактам, што ў Нью-Ёрку прозвішча «Рамон» асацыявалася з членамі лацінаамерыканскіх банд.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Зніклі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Квартэты
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Панк-рок-гурты ЗША