wd wp Пошук:

Limenitis reducta

Limenitis reducta — дзённы матылёк з сямейства німфалід.

Этымалогія лацінскай назвы

Reductaлацінскай) — скарочаны, зніклы. Назва адлюстроўвае асаблівасці афарбоўкі ніжняга боку задніх крылаў, дзе знаходзіцца толькі адзін шэраг чорных кропак, у адрозненне ад блізкароднасных відаў, якія маюць двайны шэраг плям.

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла імага — 21 — 31 мм. Верхні бок крылаў чорна-буры, у самца з блакітным адлівам, у самкі буры без адліву.

Арэал

Распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе, Паўднёвай Францыі і ў адзіных вядомых пунктах у Брэтані і Нармандыі на паўночна-захадзе краіны, Паўднёвай Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, на Балканскім паўвостраве, у Малой Азіі, на Каўказе, у Закаўказзе, Крыму, Іране і Афганістане.

Не знойдзена на Балеарскіх астравах, Крыце, у Польшчы, у цэнтры і на поўдні Пірэнэйскага паўвострава. У Чэхіі (паўночная мяжа гістарычнага арэала) лічыцца вымерлым — пасля 1942 года не адзначаўся[2].

Спосаб жыцця

Месцапражыванні

Паляны, дарогі ў змешаных і лісцяных лясах. Даліны рэк і ручаёў, зараснікі кустоў, узлескі і паляны сярод разрэджаных лісцяных лясоў. У горы падымаецца да вышыні 2000 м над узр. м., дзе сустракаецца па ўзлесках.[3].

Час лёту

Развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з сярэдзіны чэрвеня па пачатак жніўня, верасень

Кармавыя расліны

Бружмель (Lonicera), у асаблівасці Lonicera xylosteum, капрыфоль (Lonicera caprifolium)[4], бружмель павойны (Lonicera periclymenum), Lonicera etruscaLonicera implexa, бружмель альпійскі (Lonicera alpigena) і Lonicera nummulariifolia[3].

Біялогія

Матылі часта харчуюцца на буйных суквеццях парасонавых раслін, сядзяць на галінках кустоў, ствалах дрэў. Нярэдка нізка плануюць над схіламі пагоркаў, затым рэзка ўзнімаюцца і прысаджваюцца на суквецці раслін.

Падобныя віды ў Еўропе

Заўвагі па ахове

Уключаны ў Чырвоную кнігу Германіі ў 1992 годзе[5].

Зноскі

  1. Limenitis reducta Staudinger 1901. Fauna Europaea, Version 1.3, 19.04.2007.
  2. Mapování a ochrana motýlů České republiky — Limenitis reducta
  3. 1 2 Том Толман, Ричард Левингтон, Die Tagfalter Europas und Nordwestafrikas, страница 140f (Stuttgart: Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, 1998, ISBN 3-440-07573-7).
  4. Гюнтер Эберт, Die Schmetterlinge Baden Württembergs, 1 том, Tagfalter I. (Stuttgart: Ulmer Verlag, 1993, ISBN 3-8001-3451-9).
  5. Bundesamt für Naturschutz (Hrsg.): Rote Liste gefährdeter Tiere Deutschlands. Landwirtschaftsverlag, Münster 1998, ISBN 978-3-89624-110-8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Німфаліды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта