wd wp Пошук:

Стракатка спірэйная

Стракатка спірэйная (Neptis rivularis) — дзённы матылёк з сямейства німфалід.

Знешнасць

Ілюстрацыя з «Das kleine Schmetterlingsbuch: Die Tagfalter, Insel-Bücherei», № 213.

Даўжыня пярэдняга крыла імага — 18-29 мм. Верх крылаў ад цёмна-карычневага да чорнага, з мноствам буйных і больш дробных белых плям. Ніз карычневы, з белымі плямамі. Самкі буйней самцоў і нясуць на крылах больш шырокія белыя перавязі.

Распаўсюджанне

Еўразія, Паўднёвая Францыя, Швейцарыя, Паўночная Італія, Аўстрыя, поўнач Балканскага паўвострава, Паўднёва — Усходняя Польшча, Чэхія, Славакія, Усходняя Еўропа, Паўднёвая Сібір, Манголія, Паўночны Кітай, Карэя і Японія.

Спосаб жыцця

Filipendula ulmaria. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Біятопы

Даліны рэк і ручаёў, купкі кустоў, узлескі і паляны сярод разрэджаных лісцяных лясоў. У горы падымаецца да вышыні 1300-1500 м над узроўнем мора.

Час лёту

У залежнасці ад сезону і шыраты развіваецца ў адным або ў двух пакаленнях. Першае пакаленне з’яўляецца ў канцы мая і лётае да пачатку ліпеня. Другое пакаленне лётае ў канцы ліпеня і ў жніўні. Самцы праяўляюць тэрытарыяльныя паводзіны, ахоўваючы абраны ўчастак ад іншых самцоў. Матылі рэдка наведваюць кветкі, у асноўным сустракаюцца на вільготнай зямлі ля ручаёў або экскрыментах. Маладыя вусені, нашчадкі другога пакалення, для зімоўкі майструюць з лісця кокан і акукляюцца ў пачатку мая.

Кармавыя расліны вусеняў

Filipendula, у асаблівасці Filipendula ulmaria, бружмель (Lonicera), валжанка звычайная (Aruncus dioicus), спірэя (Spiraea), у асаблівасці Spiraea chamaedryfolia і Spiraea salicifolia.

Падобныя віды ў Еўропе

Заўвагі па ахове

Уключаны ў Чырвоную кнігу Польшчы ў 2001 годзе, ахоўваецца ў Славакіі[1].

Зноскі

  1. www.ecosystema.ru — Пеструшка таволговая
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1763 годзе
Катэгорыя·Німфаліды