Krok — беларускі музычны гурт[1].
Гурт быў створаны ў 2002 годзе[2]. Krok граў у стылі грандж, песні пісалі на беларускай мове[3]. У 2006 годзе гурт выпусціў аднайменны з назвай каманды альбом. Krok актыўна выступалі ў Беларусі[4], былі ўдзельнікі фэсту «Басовішча» ў 2006 годзе. У 2010 годзе гурт з-за шматлікіх разнагалоссяў распадаецца. Былы лідар Раман Сухоцкі заснаваў новы калектыў «Avias», Аляксей Камоцкі і Аляксандр Балахонаў пачалі працу ў гурце «Every Nine Time», а басіст Аляксей Худніцкі з’ехаў у Санкт-Пецярбург.
У 2012 годзе ўдзельнікі гурта Krok сабраліся арыгінальным складам, каб даць апошні настальгічны канцэрт, які адбыўся 13 мая 2012 года ў клубе «JackClub».[5]
|
|