Intetics (Інтэцікс) — амерыканская тэхналагічная кампанія. Галоўны офіс знаходзіцца ў Нейплсе (Фларыда, ЗША).
Мае 10 прадстаўніцтваў у 6 краінах: Беларусь (Мінск), Украіна (Кіеў, Харкаў, Адэса, Вінніца), Польшча (Кракаў), ЗША (Ролі), Германія (Дзюсельдорф), Англія (Лондан).[1]
Intetics заснавана Барысам Канцавым у 1995 годзе. Першая назва кампаніі «Client-Server Programs»[2].
Назва Intetics створана ў 2003 годзе праз зліццё асноўных прынцыпаў кампаніі ў адно слова — Internet, Technology і Ethics.[3]
У 2019 годзе кампанія стала Залатым партнёрам IT Arena 2019, найбуйнейшай падзеі сферы інтэрнэт-тэхналогій ва Украіне.[4]
У 2020 годзе Intetics стала адным з распрацоўнікаў мабільнага дадатку ДЗЕЯННЕ.[5][6]
У 2021 годзе запушчаны сайт з абноўленым функцыяналам.[7]
Новы вэбсайт Intetics быў узнагароджаны ў 3 намінацыях: Best Application Service Provider Website, Best Software Website, Best International Business Website ад Web Marketing Association.[8]
Intetics забяспечвае распрацоўку прыкладнога праграмнага забеспячэнне, стварэнне асобных прафесійных каманд, ацэнку якасці прадукцыі, рашэнняў, пабудаваных з SMAC, RPA, AI/ML, IOT, блокчэйн, GIS/UAV/LBS тэхналогіямі.[9][10][11] На аснове бізнес-мадэлей Offshore Dedicated Team® і Remote In-Sourcing®, Technical Debt Reduction Platform (TETRA™), SLAs для праграмнай інжынерыі, Intetics дапамагае арганізацыям капіталізаваць глабальны талент. Інжынерная экспертыза кампаніі пабудавана на фрэймворку Predictive Software Engineering.[12][13][14][15]
Intetics працуе ў сферах адукацыі, аховы здароўя, лагістыкі, навукі пра жыццё, фінансаў, страхавання, камунікацый, карыстальніцкіх ERP, CRM, інтэлектуальнай аўтаматызацыі і геапрасторавых рашэнняў.
Кліентыі Intetics — стартапы, прадпрыемствы, карпарацыі, кампаніі са спісу Fortune 500 у розных галінах.[16]
Кампанія мае сертыфікаты ISO 9001 (якасць) і ISO 27001 (бяспека).[17][18][19][20]
Intetics — партнёр Microsoft Gold, Amazon і UiPath.[21][22]
Заснавальнік і СЕО кампаніі — Барыс Канцавы, які ў 2017 годзе стаў першым членам Forbes Technology Council з Усходняй Еўропы.[23][24]
У 2006—2008, 2010—2017, 2019—2020 кампанія знаходзілася ў рэйтынгу IAOP’s Best Global Outsourcing 100.[25]
У 2010—2018 кампанія ўвайшла ў спіс Software 500.[26]
У 2014 годзе Intetics увайшла ў спіс Inc 5000.[27]
У 2017 і 2019 Intetics стала пераможцам прэміі ACQ5 Global Awards.[28][29]
У 2020 годзе Intetics увайшла ў Топ-100 лепшых b2b кампаній у ІТ галіне (рэйтынг Clutch).[30]
Intetics уключана ў 5 катэгорый GSA UK Shortlist.[31][32]
Intetics уключана ў рэйтынг Top Android Development Companies.[33]
Новы вэбсайт Intetics узнагароджаны ў 3 намінацыях — Best Application Service Provider Website, Best Software Website, Best International Business Website ад Web Marketing Association.[34]
У 2021 Intetics стала Manifest Most Reviewed Development Company ва Украіне.[35]