wd wp Пошук:

IPad

iPad iPad[10] — інтэрнэт-планшэт, выпусканы кампаніяй Apple. Першая версія планшэта была прадстаўлена на прэзентацыі ў Сан-Францыска Стывам Джобсам 27 студзеня 2010 года. Старт продажаў адбыўся ў Нью-Ёрку на Пятай авеню 3 красавіка 2010 года.[11] 2 сакавіка 2011 года публіцы была прадстаўлена мадэль другога пакалення — iPad 2, з палепшанымі характарыстыкамі. 7 сакавіка 2012 года публіцы была прадстаўлена мадэль трэцяга пакалення пад назвай «The new iPad». Яна павінна з’явіцца ў продажы ў ЗША з 16 сакавіка, затым пазней яшчэ ў дзесяці краінах.

Apple iPad з’яўляецца класічным прыкладам інтэрнэт-планшэтаў і прынцыпова адрозніваецца ад персанальных камп’ютараў. Шматлікія аналітыкі адносяць інтэрнэт-планшэты да прылад посткамп’ютарнай эпохі, якія прасцей і зразумелей звыклых персанальных камп’ютараў і з часам могуць выцесніць ПК з ІТ-рынка[12][13].

На прэзентацыі інтэрнэт-планшэта Apple iPad 2 Стыў Джобс сказаў: «… Тэхналогіі неаддзельныя ад гуманітарных навук — і гэта сцвярджэнне як ніколі справядліва для прылад посткамп’ютарнай эпохі. Канкурэнты спрабуюць намацаць аптымальны баланс у новых мадэлях персанальных камп’ютараў. Гэта не той шлях, які выбірае Apple — насамрэч, будучыня за посткамп’ютарнымі прыладамі, якія прасцей і зразумелей звыклых PC»[14].

Пастаўшчыкі камплектавалых

Сярод пастаўшчыкоў камплектавалых для новай прылады зваліся кампаніі LG Display і Chimei Innolux Corp., якія з’яўляюцца асноўнымі вытворцамі дысплеяў (10 млн штук), а таксама Samsung, з якой складзены кантракт на пастаўку дадатковых 3 млн экранаў[15]. Апошняя, акрамя таго, магчыма, з’яўляецца вытворцам працэсара. Зборкай прылады займаецца тайванская Hon Hai Precision Industry Co. (Foxconn)[16].

Кошт і пачатак паставак

Кошт мадэляў iPad у ЗША[17]:

16GB 32GB 64GB
Wi-Fi $499 $599 $699
Wi-Fi + 3G + GPS $629 $729 $829

У ЗША продажы планшэта iPad з Wi-Fi пачаліся 3 красавіка 2010 года[18]. Продажы iPad з Wi-Fi і 3G стартавалі пазней — мадэлі з’явіліся на прылаўках 30 красавіка 2010 года (у ЗША)[4].

Пачатак міжнародных продажаў iPad (у Аўстраліі, Канадзе, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Іспаніі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі) адбыўся 28 мая 2010 года[5][19]. Таксама кампанія заявіла, што плануе пачаць продажы планшэтнага камп’ютара ў Аўстрыі, Бельгіі, Ганконгу, Ірландыі, Люксембургу, Мексіцы, Нідэрландах, Новай Зеландыі і Сінгапуры ў ліпені.

Кошт мадэляў iPad для міжнароднага продажу[19]:

16GB 32GB 64GB
Wi-Fi €479 Europe, £429 U.K., $549 Canadian, $629 Australian €579 Europe, £499 U.K., $649 Canadian, $759 Australian €679 Europe, £599 U.K., $749 Canadian, $879 Australian
Wi-Fi + 3G + GPS €579 Europe, £529 U.K., $679 Canadian, $799 Australian €679 Europe, £599 U.K., $779 Canadian, $928 Australian €779 Europe, £699 U.K., $879 Canadian, $1,049 Australian

Асаблівасці

У мадэлях iPad Wi-Fi+3G прысутнічае модуль GPS-прыёмніка, які можа працаваць як у аўтаномным рэжыме, так і ў рэжыме A-GPS[20]. Акрамя таго, замест звычайнай SIM-карты выкарыстоўваецца карта фармату Micro-SIM.

Адмыслова для iPad выпушчаны адаптаваны офісны пакет iWork і адкрыты новы аддзел у iTunes Store, даступны праз сістэмны дадатак App Store.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Wintek May Be Behind Delayed iPad Launch | News | The Mac Observer
  2. Is iPad Sold Out?
  3. Прэс-рэліз Apple: iPad Available in US on April 3
  4. 1 2 Прэс-рэліз Apple: iPad Wi-Fi + 3G Models Available in US on April 30
  5. 1 2 Прэс-рэліз Apple: iPad Available in Nine More Countries on May 28
  6. http://www.ifixit.com/Teardown/iPad-Teardown/2183/2 teardown of production iPad
  7. Apple выпусціла новы iPad. Сотовик, 7.03.2012.
  8. Apple - iPad 2 - View the technical specifications for iPad 2
  9. Тэхнічныя спецыфікацыі iPad
  10. перадаецца як «айпэ́д»
  11. vesti.ru: iPad выходзіць у народ
  12. Сайт Webcrunch.ru: «Стыў Джобс пра Flash, iPad і посткамп’ютарную эру» Архівавана 3 снежня 2010. — 11.06.2010.
  13. Сайт Rosinvest.com: «Рэй Озі папярэдзіў Microsoft пра пачатак „посткамп’ютарнага свету“»(недаступная спасылка) — 26.10.2010.
  14. Сайт Deepapple.com: «IPad 2: белае і чорнае па Стыве Джобсу» — 03.03.2011.
  15. Kim Yoo-chul (18 сакавіка 2010). Samsung Gets Big Order for iPad Displays. The Korea Times.
  16. Taiwan-based component makers doubt iPad production delay rumors
  17. Clearance iPad — Apple Store Архівавана 5 сакавіка 2011.
  18. Apple.com: iPad Available in US on April 3
  19. 1 2 Apple announces iPad will launch in 9 more countries on May 28 [u]
  20. 28.01.2010 :: Уся праўда пра GPS у планшэтніку iPad

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Інтэрнэт-планшэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Абсталяванне Apple Inc.
Катэгорыя·З’явіліся ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вэб-прылады