wd wp Пошук:

Insignia seu clenodia Regis et Regni Poloniae

Insignia seu clenodia Regis et Regni Poloniae, таксама вядомы як Clenodia, Klejnoty Długosza, Stemmata Polonica або Stemmatа Polonica - найстарэйшае вядомае апісанне польскіх гербаў, напісанае Янам Длугашам.

Гісторыя

Твор быў напісаны Янам Длугашам у 1464–1480 гг. Праца згадваецца Мацеем Мехавітам у хроніцы Chronica Polonorum 1521 г. («Item scripsit familias, arma et clinodia nobilitatis Polonorum, cum origine et causa eorum»).

На гэтую працу таксама спасылаўся польскі гісторык і геральдыст XVI ст. Барталамей Папроцкі, якому належала яе копія, у сваіх гербарыях «Гняздо цнотаў» (1578) і « Гербы польскіх рыцараў» (1584). Пазней рукапіс прыйшоў у нябыт і доўгі час лічыўся страчаным. Яе знайшоў медыявіст Адам Кладзінскі, які ў 1843 г. заўважыў яе ў адным з рукапісаў канца XV ст., у бібліятэцы Асалінскіх у Львове. Інфармацыя аб яго знаходцы была апублікаваная ў выданні Асалінскай бібліятэцы з таго ж года.

Упершыню фрагмент рукапісу Яна Длугаша апублікаваў Юзэф Мучкоўскі ў 1851 годзе ў працы пад назвай «Весткі пра рукапісы гісторыі Длугаша». Фрагменты паходзяць з двух знойдзеных асобнікаў: з кодэкса Бібліятэкі Асалінскай і з другога кодэкса XVI ст., знойдзенага біскупам Людвікам Лэнтоўскім.

Яшчэ два кодэксы знойдзены графам Аляксандрам Пшэздзецкім: адзін у бібліятэцы Кіджы ў Рыме пачатку 16 стагоддзя, другі ў Парыжы ў бібліятэцы Арсенала, які ён апісаў як: «рукапіс 16 стагоддзя, напісаны на паперы і упрыгожаны маляванымі гербамі дзяржаў, зямель, шляхты і біскупаў пад назвай Stemmata Poloniae, тэкст відавочна запазычаны ў Кленадыя Длугаша, але са значнымі варыяцыямі»[1].

Яшчэ адзін рукапіс быў знойдзены графам Тытусам Дзялынскім у Карніцкай бібліятэцы. Першае, больш разгорнутае апісанне гэтай знаходкі даў Антоній Зыгмунт Гельцэль у першай частцы сваёй працы «Старадаўнія помнікі польскага права».

Змест твора

Працы захоўвалася ў некалькіх варыянтах і копіях, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго. Магчыма, была поўная арыгінальная версія з большым зместам. Такую выснову зрабіў Зыгмунт Целіхоўскі, які параўнаў тэкст захаваных копій з творамі Барташа Папроцкага, які часта цытуе Длугаша. На аснове гэтага аналізу ён зрабіў выснову, што Папроцкі выкарыстаў больш разгорнуты варыянт твора. Ёсць некалькі асобнікаў Clenodia, у т.л. кодэкс Лёнтоўскага, кодэкс Бібліятэкі Асалінскіх і кодэкс Корніка, які лічыцца самым старажытным. Адрозненні ёсць як у апісанні, так і ў колькасці апісаных гербаў. Менш за ўсё гербаў пазначана ў кодэксе Асалінеума, у кодэксе Корніка — 71, у кодэксе Лёнтоўскага — 111. Юзэф Мучкоўскі, параўноўваючы вядомыя варыянты рукапісу Длугаша з фрагментамі, прыведзенымі Барташам Папроцкім, падлічыў агульную колькасць 116 найстарэйшых польскіх шляхецкіх гербоўнікаў.

Аўтарства Длугаша

У ХІХ стагоддзі гісторыкі прызналі Яна Длугаша аўтарам. У ХХ стагоддзі Марк Цэтвіньскі паставіў пад сумнеў яе аўтарства і высунуў тэорыю, што арыгінал твора не захаваўся да нашых дзён, а ўсе захаваныя рукапісы — толькі копіі. Рукапіс, знойдзены ў Курніку, лічыўся самым раннім[2].

Зноскі

  1. Celichowski, 1885
  2. Dymmel, 1993, s. 59-77

Бібліяграфія

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Польшча
Катэгорыя·Геральдыка
Катэгорыя·Ян Длугаш