wd wp Пошук:

Асалінеум

Уроцлаўскі будынак Асалінеума. Выгляд з вострава Пясек

Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх (польск.: Zakład Narodowy im. Ossolińskich), або Асалінеум (польск.: Ossolineum) — навуковая і культурніцкая ўстанова Польшчы. Заснаваны ў 1817 годзе графам Юзафам Максімільянам Асалінскім у Львове ў памяшканні колішняга кляштара сёстраў ордэна кармелітак абутых.

Будынак у Львове, дзе размяшчаўся Асалінеум

Бібліятэка Асалінскіх налічвала кнігі з калекцыяў графаў Любамірскіх, Сапегаў, Скарбкаў(польск.) бел. і іншых прыватных збораў. У 1827 годзе на аснове бібліятэкі было створана польскае навукова-даследчае таварыства «Асалінеум», або «Інстытут Асалінскіх». У аўстра-венгерскі перыяд таварыства стала цэнтрам польскага навуковага жыцця падобна да ўкраінскага Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі(укр.) бел.. Да 1939 года пры ім дзейнічалі таксама выдавецтва і музей імя Любамірскіх(польск.) бел..

Падчас савецкай акупацыі(укр.) бел. ў 1939 годзе Інстытут Асалінскіх быў зачынены. За нямецкай акупацыяй на аснове яго фондаў была створана Дзяржаўная бібліятэка Львова (ням.: Staatsbibliothek Lemberg), а частка калекцыі перавезеная ў Кракаў.

У 1947 годзе 30 % фондаў было перададзена Польскай народнай рэспубліцы. Зборы былі адкрыты для чытачоў ва Уроцлаве ў верасні таго ж года. Наўзамен у Львове заснавана Нацыянальная бібліятэка(укр.) бел. імя Васіля Стэфаніка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Род Асалінскіх
Катэгорыя·Бібліятэкі Украіны
Катэгорыя·Бібліятэкі Польшчы
Катэгорыя·Выдавецтвы Польшчы
Катэгорыя·Адукацыя ў Львове
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Адукацыя ва Уроцлаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай