wd wp Пошук:

Inga

Inga — род дрэў і кустоў сямейства Бабовыя, адносіцца да падсямейства Мімозавыя, уключае каля 370[3] відаў.

Гісторыя

Першая частка кнігі «Хроніка Перу», (1553).

У 1553 годзе ў кнізе «Хроніка Перу» Педра Сьесы дэ Леона(руск.) бел. адзначалася:

Акрамя таго ёсць ананасы, гуаявы, гуавы [Інга], гуанаваны [анона], авакада, і некалькі відаў парэчак, якія маюць смачную лупіну, хрызафілумы [caymitos], слівы.— Сьеса де Леон, Педро. Хроника Перу. Часть Первая. Глава XXVII[4].

Апісанне

Арэал большасці відаў — Амазонская нізіна, некаторыя віды сустракаюцца ў Цэнтральнай Амерыцы і на некаторых астравах Карыбскага мора.

Дрэвы, радзей кусты. Галіны — голыя або злёгку апушаныя, кветкі — жоўтыя або белыя, струкі жорсткія, доўгія, бабамі сілкуюцца насельнікі джунгляў[5]. Струкі і лісце выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне. Сельскагаспадарчае значэнне мае Inga edulis, якая гадуецца таксама і ў Афрыцы. Яго струкі часам дасягаюць даўжыні да аднаго метра, а лісце — больш 20 см[6].

У некаторых відаў роду насенне можна пачынаць прарастаць, яшчэ знаходзячыся на дрэве.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Species of Inga Паводле сайта The Plant List(англ.) (лац.)  (Праверана 25 мая 2013)
  4. Педро де Сьеса де Леон. Хроника Перу. Часть Первая.(нявызн.). www.kuprienko.info (А. Скромницкий) (24 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 12 лістапада 2012.
  5. Инга Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Inga edulis: a tree for acid soils in the humid tropics Архівавана 3 ліпеня 2009.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бабовыя