wd wp Пошук:

Huldre

Huldre — дацкі фолк-метал гурт з Капенгагена, які існаваў у 20062019 гадах. Музычны стыль групы характарызуецца дацкай і агульнаскандынаўскай народнай музыкай.

Удзельнікамі групы з’яўляліся Лаўра Эміліе Бек (скрыпка), Ласе Олуфсан (гітара), Б’ярне Крысціянсен (бас), Якаб Лун (ударныя), Троэльс Дуэхольм Нёргар (колавая ліра і флейты) і Нана Барслеў (вакал).

Яны выпусцілі адно дэма і два студыйных альбома.

Гісторыя

Huldre з дыпломам за трэцяя месца на W:O:A Metal Battle i Danmark на Wacken Open Air ў 2014 годзе.

У 2010 годзе яны выпусцілі аднайменную дэма-версію. Дэбютны альбом «Intet Menneskebarn» быў выпушчаны ў 2012 годзе на лэйбле Gateway Music. Альбом атрымаў станоўчыя водгукі на дацкім сайце heavymetal.dk дзе ён атрымаў 10/10 магчымых балаў.[1] Таксама альбом атрымаў такія адзнакі і ў шэрагу замежных СМІ ў жанры метал.[2]

Huldre выйгралі ў 2014 годзе ў фінале W:O:A Metal Battle i Danmark, што прывяло іх да выступу на фестывалі Wacken Open Air[3][4], дзе яны сталі № 3 у міжнародным конкурсе Wacken Festival паміж металічнымі групамі.[5]

Гурт правёў два развітальныя канцэрты спачатку ў Воксхале ў Орхусе і праз два тыдні ў Пумпэхусэце ў Капенгагене ў сакавіку 2019 года. На апошнім канцэрце Heidra іграла ў перапынку паміж двума выступамі гурта.[6][7]

Склад

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Huldre — Intet Menneskebarn Heavymetal.dk. Hentet 5/2-2016
  2. Uddrag af anmeldelser af Intet menneskebarn
  3. Huldre til wacken Open Air folkemusik.dk
  4. Huldre. heavymetal.dk. Hentet 23/5-2019
  5. Interview with Huldre after the Wacken award(нявызн.). Peek a boo magazine.
  6. Kunsten at sige ordentligt farvel. Devilution. Hentet 22/4-2020
  7. Kunsten at sige ordentligt farvel. Devilution. Hentet 22/4-2020

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Фолк-метал-гурты
Катэгорыя·Фолк-гурты Даніі
Катэгорыя·Культура Капенгагена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных