wd wp Пошук:

Google Earth

Google Earth — камп’ютарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сферы. Акрамя гэтага, праграма змяшчае шмат картаграфічнай інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была разробленая кампаніяй «Keyhole, Inc.», якую набыла Google у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадаступным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная)[5][6], з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камерцыйнага выкарыстання.

У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назвай Google Earth дагэтуль распаўсюджваецца для сістэм, якія працуюць на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux версіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзернае пашырэнне, якое выйшла 28 мая 2008 года.[7] З 28 кастрычніка 2008 года Google Earth працуе на платформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.

Гл. таксама

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 сакавіка 2022.
  2. https://play.google.com/store/apps/details?id=com.google.earth
  3. https://apps.apple.com/us/app/google-earth/id293622097 Праверана 8 чэрвеня 2022.
  4. https://support.google.com/earth/topic/4363014?hl=de&ref_topic=7357865 Праверана 8 чэрвеня 2022.
  5. Google Earth Plus Discontinued // Google Earth Blog (англ.)
  6. Google Discontinues «Google Earth Plus» // TechPluto (англ.)
  7. Google Earth, meet the browser // Google Lat Long Blog (англ.)

Спасылкі

Калекцыі файлаў KMZ

Дынамічныя пласты (KML) для загрузкі ў Google Earth

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Mac OS X
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Віртуальныя атласы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Google
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2001 годзе
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Android
Катэгорыя·ГІС-сэрвісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дадаткі, якія выкарыстоўваюць Qt