wd wp Пошук:

NASDAQ

Фондавая біржа NASDAQ, ці проста NASDAQ — амерыканская фондавая біржа. Назва з’яўляецца скарачэннем поўнай назвы National Association of Securities and Dealers Automated Quotations. Найбуйнейшая ў ЗША электронная біржа. На біржы прадстаўленыя прыкладна 3 700 кампаній, што робіць яе біржай з аб’ёмам гандлю большым за ўсе астатнія ў свеце.

Індэксы NASDAQ

На NASDAQ каціруюцца акцыі не толькі высокатэхналагічных кампаній, таму ўзнікла цэлая сістэма індэксаў, кожны з якіх адлюстроўвае сітуацыю ў адпаведнай галіне эканомікі. Цяпер існуе трынаццаць такіх індэксаў, у аснове якіх ляжаць каціроўкі каштоўных папер, якімi гандлююць ў электроннай сістэме NASDAQ.

Nasdaq Composite

Індэкс Nasdaq Composite уключае акцыі ўсіх кампаній, якія каціруюцца на біржы NASDAQ (усяго больш за 5000). Рыначны кошт разлічваецца так: агульная колькасць акцый кампаніі памнажаецца на бягучы рыначны кошт адной акцыі.[4]

Nasdaq-100

У Nasdaq-100 уключаны 100 найбуйнейшых па капіталізацыі кампаній, акцыі якіх гандлююцца на біржы NASDAQ. У індэкс не ўключаюцца кампаніі фінансавага сектара.[5] Па стане на 2021 год 57 % Nasdaq-100 складаюць тэхналагічныя кампаніі.[6] На біржы Nasdaq фонд пад цiкерам QQQ з высокай дакладнасцю паўтарае дынаміку Nasdaq-100.[7][8]

Іншыя індэксы NASDAQ

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Market Identifier Code — 1242 экз. Праверана 0 верасня 2022.
  2. 1 2 Nasdaq Stock Market за I паўгоддзе 2007 г. павялічыў чысты прыбытак на 1,7 % — да 74,4 млн дол. :: UABanker.net Архівавана 14 лютага 2009.
  3. https://www.tradinghours.com/exchanges/nasdaq Праверана 16 кастрычніка 2020.
  4. Index Metology Nasdaq Composite (нявызн.). indexes.nasdaqomx.com. Праверана 6 студзеня 2022.
  5. Five facts about the Nasdaq 100 index (нявызн.). morningstar.com.au. Праверана 6 студзеня 2022.
  6. Best Nasdaq 100 Brokers Guide (нявызн.). comparebrokers.co. Праверана 6 студзеня 2022.
  7. Invesco QQQ Trust, Series 1 (нявызн.). nasdaq.com. Праверана 6 студзеня 2022.
  8. Q: Why Did QQQQ drop a Q to Become QQQ? (нявызн.). wsj.com. Праверана 6 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кампаніі, заснаваныя ў 1971 годзе
Кампаніі паводле алфавіта
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Фондавыя біржы
Паўночнаамерыканскія фондавыя біржы
Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Кампаніі ЗША
Члены WFE
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Інавацыйная эканоміка
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных