wd wp Пошук:

Gmail

Gmail — бясплатны сэрвіс[en] электроннай пошты ад Google. У першую чаргу, арыентаваны на працу праз браўзер, але таксама падтрымлівае пратаколы IMAP і POP3. Фінансава праект падтрымліваецца праз рэкламу, якая паказваецца на старонках веб-інтэрфейса. У Вялікабрытаніі і Германіі афіцыйная назва сэрвіса — Google Mail.

Gmail пачаў сваю працу 1 красавіка 2004 года ў якасці бэта-рэліза, рэгістрацыя працавала толькі праз запрашэнні. Мажлівасць атрымаць сваю скрыню з’явілася толькі 7 лютага 2007 года, але статус «бэты» і дагэтуль не быў выдалены. Паводле стану на студзень 2019 года, Gmail кожны месяц карыстаюцца 2 мільярда людзей.

Прапановай ў 1 ГБ дыскавай прасторы Google падняў планку для стандартнага аб’ёму сховішча на бясплатных паштовых серверах (на той час прапанавалася ў большасці выпадкаў 2—4 мегабайты).

Інтэрфейс Gmail арыентаваны на камфортны пошук інфармацыі ў прасторы карыстальніка, а выгляд перапіскі больш падобны да інтэрнэт-форуму ці нават рэха-канферэнцыі. Gmail таксама з’яўляецца яскравым прыкладам выкарыстання Ajax-тэхналогій.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://nyti.ms/25CwFgK Праверана 28 сакавіка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сэрвісы электроннай пошты
Катэгорыя·Вэб-пошта
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сэрвісы Google
Катэгорыя·З’явіліся ў 2004 годзе