wd wp Пошук:

Бубен

Не блытаць з Барабан.

Бубен

Гучанне сучаснага бубна


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Бу́бен, лакальная назва ручны барабан — беларускі народны ударны музычны інструмент класа мембранафонаў нявызначанай вышыні гучання.

Драўляны (часам металічны) абруч («бячайка», «рэшата»); абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакі, цяляці, казляняці) — мембранай; у падоўжныя проразі абруча ўстаўлены штыфты з парамі рухомых круглых бляшак («талерачак», «ляскотак»); да пэўных відаў бубнаў пад скурай-мембранай накрыж падвязаны бразготкі (званочкі, шархуны). Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, вібрыруючым трэнні вялікімі пальцам па скуры. Гучанне бубна вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў.

Назва бубен сустракаецца ў гістарычных дакументах 11 ст. ў сувязі з ваеннымі падзеямі ці выступленнямі скамарохаў, але дакладна невядома, які менавіта інструмент (уласна бубен, барабан або літаўры) яна абазначала. Сведчаннем таго, што бубен быў вядомы на Беларусі ў 15 ст., даследчыкі лічаць выяву скамароха з бубнам на фрэсцы касцёла Святой Тройцы ў Любліне работы «рускіх майстроў» (майстроў з Вялікага княства Літоўскага). У сучасным сялянскім побыце выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў. Пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Бубен, які ўжываўся ў паўднёва-еўрапейскай музыцы з часоў крыжовых паходаў і ў заходняй сімфанічнай і духавой музыцы з XIX ст., быў створаны на ўзор старажытнага ўдарнага інструмента, на якім на працягу тысячагоддзяў гралі на Блізкім Усходзе. Бубен падобнай канструкцыі, па якім б’юць калатушкай, выкарыстоўваецца ў якасці магічнай прылады сібірскіх і індзейскіх шаманаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Ударныя музычныя інструменты
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Мембранафоны
Шаманізм
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара