wd wp Пошук:

GIPL

GIPL — газаправод які злучае Польшчу і Літву. Удзельнікі праекту — польскі апэратар GAZ-SYSTEM S.A. і AB Amber Grid — апэратар сыстэмы электраперадачы Літвы.

Гісторыя

На ўрачыстым адкрыцьці газаправоду, запуск якога адбыўся 1 мая 2022 года, пад Вільнюсам, акрамя прэзыдэнтаў Польшчы і Літвы Анджэя Дуды і Гітанаса Наўседы, прысутнічалі прэзыдэнт Латвіі Эгілс Левіц і еўракамісар па энэргетыцы Кадры Сымсан.

Новы інтэрканэктар GIPL, які павінен стаць альтэрнатывай «Газпрому», злучае сыстэмы транспартаваньня прыроднага газу Польшчы і Літвы і, як вынік, астатніх краін Балтыі. Дзякуючы новаму газаваму падключэнню Польшча атрымлівае доступ да тэрмінала LNG «Independence», што ў літоўскай Клайпедзе і злучае газавыя рынкі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі з Еўрасаюза

Апісанне

Падключэнне газатранспартных сыстэм было суфінансавана Еўрасаюзам у памеры амаль 300 мільёнаў еўра. Цалкам газаправод каштаваў больш за 500 млн эўра. Ён у стане прапампоўваць газ як з Літвы ў Польшчу, так і з Польшчы ў Літву. Максымальная прапускная здольнасьць яго складае 2,4 млрд кубамэтраў у год. Працягласць трубаправода — 508 км, з іх 165 км пракладзена ў Літве і 343 км — у Польшчы[1].

Зноскі

  1. «Гэта адказ на шантаж Расеі». Літва, Латвія і Польшча адкрылі новы газаправод GIPL
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Газаправоды
Катэгорыя·Энергетыка Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Энергетыка Літвы