wd wp Пошук:

Fiat Stilo

Fiat Stilo

Fiat Stilo — легкавы аўтамабіль італьянскай кампаніі Fiat з кузавам хэтчбек або ўніверсал.

3-х і 5-дзверныя мадыфікацыі прыйшлі назамен Fiat Bravo/Brava у 2001 годзе. Універсал Fiat Stilo MultiWagon у канцы 2002 года замяніў Fiat Marea Weekend.

Нягледзячы на ўдалы дызайн, з-за высокіх коштаў продажы не апраўдалі чаканняў кампаніі. З вясны 2004 года пачаўся продаж абноўленых версій мадэлі Stilo. Але рэстайлінг не прынёс станоўчых вынікаў і ў 2006 годзе Fiat прыняў рашэнне спыніць вытворчасць мадэлі.

У 2007 годзе на змену няўдаламу хэтчбеку прыйшла новая мадэль — Bravo. Выпуск Fiat Stilo MultiWagon спынены ў 2008 годзе. Тым не менш, 5-дзверны Stilo працягваў вырабляцца ў Бразіліі да канца 2010 года.

Апісанне

3- і 5-дзверны хэтчбекі Stilo стылістычна падобныя, але пры гэтым моцна адрозніваецца. 3-дзвярны мае нізкі, прысадзісты сілуэт — ніжэй і шырэй, чым 5-дзверны.

5-дзверны мае ссоўную заднюю канапу, што дазваляе павялічваць аб’ём багажніка ад 335 да 410 літраў. Аб’ём багажніка 3-дзвярнога складае 305 літраў, універсал MultiWagon мае багажнік 510 літраў.

На аўтамабілі ўсталёўваліся наступныя бензінавыя рухавікі:

Fiat Stilo Uproad (2005–2008)

Дызелі:

Рухавікі спалучаліся з 5- ці 6-ступеністай механічнай каробкай перадач або 5-ступеністай аўтаматычнай каробкай Selespeed. Падвеска была MacPherson спераду і тарсіённая бэлька ззаду. Прывад — толькі на пярэднюю вось, у тым ліку і на “крос”-мадыфікацыі Uproad з павышаным на 20 мм клірансам.

Вынікі краш-тэстаў

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2005[1]
Бяспека дарослых пасажыраў 27
Бяспека пасажыраў-дзяцей 37
Бяспека пешаходаў 8
Пратэставаны аўтамабіль — Fiat Stilo 1.4 Dynamic

Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку чатыры зоркі. Пры франтальным удары падушкі і праднацягвальнікі рамянёў спрацавалі своечасова, аднак грудзі кіроўцы аказаліся «перагружанымі»; павышаныя нагрузкі прыйшліся на іх і пры ўдары збоку[2].

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/fiat/stilo/15666
  2. Итоги полугодия // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 13-14 (338). (руск.)

Відэа

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі FIAT