wd wp Пошук:

EIZVA

«EIZVA» — музычны праект Алеся Мікуса, які, паводле ягоных слоў, з’яўляецца рэінкаранацыяй ягонага ранейшнага праекта «Крывакрыж», гурт нават карыстаецца суполкай «Крывакрыжа» ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце» у якасці сваёй. Праект атрымаў вядомасць з-за створанага ў яго межах гімна Вейшнорыі, які стаў афіцыйным гімнам рэспублікі.

Змены

Спадар Мікус хоць і сцвярджаў пра тое, што праект з’яўляецца рэінкаранацыяй «Крывакрыжа», але без зменаў не абышлося, пра што ён паведаміў:

Толькі цяпер гэта будзе спакайнейшая, больш медытатыўная музыка. Першая песня можа і не прадстаўляе тыповы будучы саўнд, але настраёвасць перадае

Гісторыя

Пра праект Алесь Мікус заявіў у 2016 годзе, але, паводле яго слоў, існаваў гурт на той момант ужо болей за год. У 2016 годзе 22 верасня быў выпушчаны сеціўны сінгл да Дня адзінства балтаў. Гурт не выдаў пакуль ніводнага альбома, але ўжо мае шэраг сеціўных сінглаў.

Творчасць

Сінглы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2015 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гурты Гомеля
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Фолк-гурты Беларусі