«ШЫХТ» — акустычны праект трох беларускіх бардаў: Алеся Мікуса, Паўночнага Воўка і Шляхціча.
Гурт упершыню выступіў на фестывалі «Pagan Winterstorm» з патрыятычнай праграмай «Мой генэрал», якая была прысвечаная розным асобам беларускай гісторыі. Пазней да Дня адзінства балтаў была запісаная песня з гэтай праграмы пад назвай «Генэрал Люцыян» у двух выкананнях (акустычным і неафолкавым).