wd wp Пошук:

Diablo III

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Diablo.

«Diablo III» — камп’ютарная гульня жанру Action/RPG, распрацаваная кампаніяй «Blizzard Entertainment» для платформ Microsoft Windows і Mac OS X[5]; плануецца таксама выпуск гульні для кансоляў[7]. Гульня ўтрымлівае таксама элементы жанраў hack and slash і dungeon crawl.

Гульня з’яўляецца часткай серыі гульняў «Diablo» і прамым працягам «Diablo II». Дзеянне гульні, як і ў папярэдніх частках серыі, адбываецца ў свеце цёмнага фэнтэзі, так званым Санктуарыі[8] (англ.: Sanctuary — свяцілішча, сховішча), а падзеі развіваюцца вакол барацьбы арміі Нябёсаў з арміямі Пекла за свет Санктуарыя. Персанажы ігракоў не з’яўляюцца прамымі паслядоўнікамі гэтых фракцый, аднак імкнуцца да сіл Нябёсаў, бо арміі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць Санктуарый — іх родны свет.

Гульня была анансавана на выстаўцы «Blizzard Entertainment Worldwide Invitational» у Парыжы 28 чэрвеня 2008 года[9], бэта-тэсціраванне было завершана 1 мая 2012 года[10].

15 мая 2012 года выйшла англамоўная версія, а 7 чэрвеня 2012 года — рускамоўная версія гульні[11]. 1,2 млн удзельнікаў акцыі з гадавой падпіскай на «World of Warcraft» атрымалі ключы і змаглі пачаць гуляць з 15 мая. За першыя 24 гадзіны продажаў «Diablo III» разышлася тыражом больш за 3,5 млн экзэмпляраў, устанавіўшы новы рэкорд хуткасці продажаў сярод гульняў для ПК[12], за першы ж тыдзень было прададзена ўвогуле 6,3 мільёна копій[13].

Рэкамендаваны кошт амерыканскай версіі складае $59,99 (недаступна для набыцця ў еўрапейскім рэгіёне). Гульня была даступная па прадзаказу на сайце battle.net з 15 сакавіка 2012 года.

Спасылкі

Зноскі

  1. Diablo III Launching May 15 — Digital Pre-Sales NOW OPEN Архівавана 20 лістапада 2012.
  2. Diablo 3 PTR 2.7.2 | Has ended
  3. British Board of Film Classification
  4. Entertainment Software Rating Board
  5. 1 2 3 Diablo III ЧАВО Архівавана 20 снежня 2014.
  6. Пост менеджара па сувязях з грамадскасцю Архівавана 1 красавіка 2009.
  7. Diablo 3 on console will be ‘a true Blizzard-level experience’
  8. Галоўная старонка праекта Архівавана 11 снежня 2014.
  9. Анонс Diablo III на афіцыйным сайце Архівавана 6 кастрычніка 2014.
  10. Завяршэнне бэта-тэсціравання Diablo III Архівавана 22 лістапада 2012.
  11. Рускамоўная версія Diablo III выходзіць 7 чэрвеня Архівавана 27 чэрвеня 2016.
  12. Diablo III пабіла рэкорд Cataclysm для WoW і стала самой хуткапрадаванай гульнёй для ПК
  13. Diablo III стала самай паспяховай навінкай у гісторыі ПК-гульняў(нявызн.) (23 мая 2012). Праверана 13 чэрвеня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гульні Blizzard Entertainment
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Diablo, серыя гульняў
Катэгорыя·Гульні для Windows
Катэгорыя·Гульні для Mac OS
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 2011 года
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні жанру Action
Катэгорыя·Гульні для Apple Macintosh
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных