wd wp Пошук:

Цёмнае фэнтэзі

Цёмнае фэнтэзі (ад па-англійску: Dark Fantasy — «цёмнае», «змрочнае фэнтэзі») — паджанр літаратуры і камп’ютарных гульняў, які ўключае ў сябе элементы жахаў і готыкі, дзеянне якога адбываецца ў антуражы традыцыйнага фэнтэзі.

Цёмнае фэнтэзі знаходзіцца на стыку готыкі і фэнтэзі. Галоўныя адрозненні яго ад готыкі заключаюцца ў тым, што дзеянне адбываецца ў фантастычным свеце, які нагадвае Сярэднявечча, радзей — гарадское фэнтэзі.

Цёмным фэнтэзі нярэдка называюць літаратуру пра звышнатуральнае, якая адносіцца да жанру жахаў. Грань паміж цёмным фэнтэзі і гатычнымі жахамі надзвычай мала. Каб вызначыць, крытыкі адзначаюць, што містычнае цёмнае фэнтэзі не пужае чытача, а стварае ўражанне страху, які ўжо прайшоў. То бок, гэтыя кнігі перш за ўсё фэнтэзі (фантазія), а не аповед пра звышнатуральны жах.

Да цёмнага фэнтэзі таксама адносяць 3 групы фантастычнай літаратуры: традыцыйнае фэнтэзі з «цёмным» адценнем, адменнік містыкі, жахаў і фэнтэзі, напісаны ў асабліва гнятлівы стылі.

Цёмнае фэнтэзі ў папулярнай культуры

Камп’ютарныя гульні

У кінематографе

Анімэ, манга, ранабэ

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Паджанры фэнтэзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты