wd wp Пошук:

Düwag GT8

Tрамвай GT8 ў Познані

Düwag GT8нямецкі аднабаковы маторны васьмівосны высакапольны трамвайный вагон, вытворчасці кампаніі Düsseldorfer Waggonfabrik (Düwag).

Гісторыя

Гісторыя вытворчасці

У сярэдзіне 1950-х гадоў у Германіі моцна павялічыўся пасажырапаток. З-за гэтага ўрад Дзюсельдорфа прыняў рашэнне аб неабходнасці закупкі трамваяў асабліва вялікай умяшчальнасці. У якасці распрацоўшчыка і вытворцы такіх трамваяў была абрана мясцовая кампанія Düsseldorfer Waggonfabrik, якая пазней атрымала назву Düwag. Вынікам яе працы сталі двусучлянённыя GT8 і аднасучлянённыя GT6, якія былі ўпершыню прадстаўлены ў 1957 годзе.

Вытворчасцю гэтых вагонаў заняўся сам Düwag. Але хутка яго вытворчай магутнасці стала моцна не хапаць. Тады вытворчасць была наладжана і на заводах кампаніі Rastatt. GT8 паралельна вырабляўся на заводах гэтых кампаній да 1969 года. У гэтым годзе Düwag спыніў вытворчасць GT8, а правы на яго і ўсе яго мадыфікацыі былі перададзеныя кампаніі DWM, якая праз некалькі гадоў прадала правы берлінскай Waggon Union. WU выпускаў гэтыя вагоны без мадэрнізацый да 1977 года, а пасля невялікай мадэрнізацыі GT8 не схадзіў з канвеераў WU да 1980 года пад індэксам GT8-60.

У 19711972, 19811982 і ў 19901991 Düwag аднаўлялі ў сябе вытворчасць GT8 моцна мадэрнізаваўшы яго. Вагоны вырабляліся па заказу кампаніі Freiburger Verkehrs AG, асноўнага перавозчыка Фрайбурга, за што і атрымалі назву «GT8 Freiburg Typ».

GT8 ў Мінску

У 2002 годзе КУП «Мінсктранс» дасягнуў дамоўленасці аб бязвыплатнай перадачы некалькіх вагонаў з Карлсруэ ў Мінск. Першапачаткова планавалася перадача 100 трамваяў, але пасля беларускі бок вырашыў адмовіцца ад 90 трамваяў і атрымаў у сваё распараджэнне толькі 10 вагонаў. Недаатрыманыя GT8 былі заменены на беларускія трамваі АКСМ-60102 і АКСМ-743. Атрыманыя Мінскам вагоны:

Прастоі атрыманых вагонаў у парку, з-за неабходнасці пераробкі возікаў пад мінскую каляіну, атрымалася мінімізаваць з-за таго, што возікі для першага вагона прыйшлі некалькі раней самага вагона, што дазволіла падрыхтаваць іх да ўстаноўкі яшчэ да прыбыцця самога вагона. Возікі якія прыйшлі разам з вагонам падрыхтоўваліся да ўстаноўкі на наступны таксама да яго прыбыцця. Апошні вагон прыбыў у Мінск без возікаў.

У 2009 годзе ўсе мінскія трамваі GT8 былі выведзены з эксплуатацыі, іх было вырашана замяніць трамваі беларускай вытворчасці АКСМ-60102, АКСМ-62103 і АКСМ-843.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Трамваі паводле алфавіта
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Трамваі Düwag