wd wp Пошук:

Crysis 3

Crysis 3 — камп’ютарная гульня, навукова-фантастычны шутар ад першай асобы, распрацаваная нямецкай кампаніяй Crytek і выдадзеная Electronic Arts. Гульня выходзіць 19 лютага 2013 года ў ЗША, 21 лютага 2013 года ў Еўропе для платформаў ПК, Xbox 360 і PlayStation 3. «Crysis 3» выкарыстоўвае гульнявы рухавічок уласнай распрацоўкі Crytek — CryEngine 3, і з’яўляецца другой гульнёй, якая выйшла на гэтым рухавічку. «Crysis 3» з’яўляецца працягам гульні «Crysis 2». Афіцыйна гульня была анансавана 16 красавіка 2012 года.

Рэцэнзіі
Замежныя выданні
Выданне Ацэнка
Eurogamer7/10
GameSpot7.5/10
IGN8.5/10
Official PlayStation Magazine US8/10
VideoGamer.com6/10

Сюжэт

Дзеянне Crysis 3 разгортваецца ў 2047 годзе, праз 24 гады пасля падзей другой часткі. У гэты раз нам давядзецца праходзіць сюжэтную лінію за Прарока (англ.: Prophet). Прароку з’яўляецца ўяўленне, ў якім Зямлі прыгатавана знішчэнне і ён адзіны, хто пра гэта ведае, яму трэба зрабіць усё, каб перашкодзіць прышэльцам знішчыць дом зямлян.

Месца дзеяння адбываецца як і ў другой частцы ў — Нью-Ёрку. За шмат гадоў горад ператварыўся ў сапраўдныя джунглі, а ўрад ЗША накрыў горад спецыяльным «нанакупалам», які разбіты на сем раёнаў, званых «Сем цудаў». Пад купалам знаходзіцца каранцінная зона, якая населена рэшткамі сіл прышэльцаў, цэфалаподаў (знешні выгляд зменены, Цэфы зараз падобныя на «Чужых» з аднайменнага фільма. Натуральна, дададзены і новыя віды (англ.: Ceph). Зону патрулююць супрацоўнікі C.E.L.L., якія засталіся жывымі і вывучаюць дзейнасць цэфаў.

Падчас гульні будзе выкарыстоўвацца яшчэ больш мадыфікаваны, у параўнанні з мінулымі гульнямі серыі, нанакасцюм і зброя, якая адпавядае 2047 года. У гульню вернецца персанаж з Crysis Warhead — Псіх (англ.: Psycho) і Тара Стрыклэнд з Crysis 2.

Гульня пачынаецца з уступнага відэароліка, у якім Прарок распавядае пра ўяўленне, пасланае Альфа-Цэфам. Пасля роліка пачынаецца першая місія. Напачатку місіі мы бачым першую катсцэну, у якой Прарока са сваімі людзьмі абуджае Псіх.

Звязаныя артыкулы

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  2. Сістэмныя патрабаванні на Crysis 3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гульні для Xbox 360
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з памылковай працай Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гульні Electronic Arts
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шутары ад першай асобы
Катэгорыя·Гульні для PlayStation 3
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Гульні для Windows
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні з трохмернай графікай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных