wd wp Пошук:

Brainstorm

«Brainstorm»латышскі поп-рок гурт з Елгавы, заснаваны ў 1989 годзе. Удзельнікі Еўрабачання 2000, дзе занялі 3-е месца.

Гісторыя ўтварэння

Гурт стварылі ў 1989 годзе чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада Елгава: Рэнарс Каўпэрс (лат.: Renārs Kaupers), Гундарс Маўшэвічс (Gundars Mauševics), Каспарс Рога (Kaspars Roga) і Яніс Юбалц (Jānis Jubalts). Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў, і ўсе яны вучыліся разам у адным класе. Праз паўгода да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс (Māris Mihelsons), добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была «Сінія чарнілы» (прыдумка на манер школьных савецкіх традыцыяў, як пазней апраўдваўся гітарыст Яніс[1]). А вось арыгінальная назва, пад якой гурт ведаюць сёння, з’явілася прыкладна ў 19921993 гадах, і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm’ам» (цётка жыла ў ЗША і на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на англійскай мове).

Склад гурта

23 мая 2004 года адзін з заснавальнікаў гурту Гундарс Маўшэвічс загінуў у аўтакатастрофе. Пачынаючы з альбому «Četri krasti», а таксама на асобных канцэртах, партыю бас-гітары выконвае Інгарс Вілюмс, аднак да афіцыйнага складу гурта ён не далучаны.

Этапы творчасці і асноўныя дасягненні

Першыя спробы музыкаў былі ў стылі гранж, але досыць хутка яны схіліліся да брыт-попа. Бадай, змена стылёвай арыентаціі была правільным рашэннем, бо цяжкія і гучныя гурты дагэтуль маюць у Латвіі няшмат прыхільнікаў. Першы самотнік гурта «Jo tu nāc» быў выпушчаны ў 1992 годзе, а ўжо праз год на свет зьявіўся і першы альбом пад назвай «Vairāk nekā skaļi». Першы відэакліп быў запісаны на песню «Ziema» з гэтага самага альбома.

Першым хітом прынята лічыць кампазыцыю «Lidmašīnas», якая загучала на радыёстанцыях у 1995 годзе, хоць была запісаная нашмат раней. Хлопцам яна не надта падабалася, але выпусціць песню ў эфір ім парэкамендаваў дырэктар рыжскага Radio Super FM Угіс Поліс. У выніку яна стала песняй года на гэтай радыёстанцыі і нават была прызнаная першай па продажы ў Латвіі.

Першы міжнародны самотнік гурта з’явіўся на свет у Германіі ў 1998 годзе дзякуючы намаганням Фолькера Гінкеля, прадзюсара Fool’s Garden. Назва ў самотніка была «Under My Wing», і быў ён перароблены з песьні «Tavas mājas manā azotē» — самага значнага хіта Латвіі сезону-1996. Пачынаючы з альбома «Starp divām saulēm» (1999), гурт пачаў дубляваць усе свае арыгінальныя запісы на англійскую, а часам і на рускую, мовы. На існую музыку кладуцца новыя тэксты, семантычна адрозныя ад арыгінальных. У выніку кожны альбом гурта, нават з адной і той самай назвай, але на розных мовах, займеў свой асобны парадкавы нумар.

Значным дасягненьнем удзельнікі гурта лічаць свой выступ у Швецыі на конкурсе «Еўрабачанне-2000». Паводле вынікаў галасавання гурт атрымаў 3 месца, а кампазыцыя «My Star», з якой яны выступілі, зрабілася хітом ва ўсіх Балтыйскіх дзяржавах. Менавіта па гэтым конкурсе адбыўся прарыў гурта на музычны рынак Беларусі.

Да гонару PV варта адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: 21 жніўня 2005 года ў Межапарку на іхным выступе прысутнічала блізу 40 000 гледачоў. Паводле вынікаў канцэрту быў выпушчаны DVD — зноў самы паспяховы для музыкантаў гэтай краіны, калі звяртаць увагу на колькасць прададзеных копіяў.

Апошнія тры альбомы гурта (разам з іх перакладнымі адпаведнікамі) былі выпушчаны музыкамі ўжо на ўласнай студыі Brainstorm Records. Да таго ж фатографам альбомаў «Dienās, kad lidlauks pārāk tāls» (2003) і «Četri krasti» (2005) выступіў легендарны Антон Карбэйн.

Першы канцэрт Brainstorm у Мінску (у канцэртнай залі «Мінск») адбыўся 3 мая 2006 года, другі — 27 лютага 2010 года.

Альбомы

Зноскі

  1. http://new.kionn.ru/id/brainstorm Архівавана 28 красавіка 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музыка Латвіі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта