wd wp Пошук:

BorsodChem

«БоршадХем» — хімічнае прадпрыемства Венгрыі, заснаванае ў 1949 годзе ў Казінцбарцыцы (медзье Боршад-Абаўй-Земплен) ў якасці «Боршадскага хімічнага завода».

На 2020 год прадпрыемства выпускала метылендыфенілдыізацыянат (МДІ), талуілендыізацыянат (ТДІ), полівінілхларыд (ПВХ) і хлор-лугавыя вырабы[2]. «БоршадХем» быў іх вядучым вытворцам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а таксама адным з найбольшых прамысловых прадпрыемстваў Венгрыі. Прадпрыемства мела даччыную вытворчасць у Чэхіі (Острава) і гандлёвыя прадстаўніцтвы ў яшчэ 6 краінах[3].

Будова

На 2020 год ЗАТ «БоршадХем» уключала па 6 падраздзяленняў у Венгрыі і за мяжой. У Венгрыі дзейнічалі: ТАА «Вытворчасць і збыт аконных рамаў БХ», ТАА «Пастаўшчык палімераў», ТАА «Фармалін БХ-КХ» і ТАА «Электрастанцыя БХ» у Казінцбарцыцы (медзье Боршад-Абаўй-Земплен, а таксама Асяродак распрацоўкі ў Гёдзёлё (медзье Пешт) і гандлёвае прадстаўніцтва ў Будапешце. За мяжой працавалі ТАА «Мараўскія хімічныя заводы» ў Чэхіі (Острава) і 5 гандлёвых прадстаўніцтваў у Бразіліі (Баруэры, штат Сан-Паўлу), Турцыі (Стамбул) і 3 краінах Еўропы: Італіі (Мілан), Польшчы (Катавіцы) і Харватыі (Заграб)[4].

Гісторыя

«Боршадскі хімічны камбінат» (1967 год)

У 1949 годзе ў горадзе Казінбарцыка на паўночным усходзе Венгрыі заснавалі 1-ы ў краіне хімічны завод. У 1954 годзе «Боршадскі прамысловы трэст», «Боршадскі коксахімічны завод» і «Сажоменцкі хімічны завод» злучылі ў «Боршадскі хімічны камбінат». На прадпрыемстве сталі выпускаць такія азотныя ўгнаенні, як аміяк, мачавіна і нітрыт. У 1958 годзе прадпрыемства налічвала 1397 супрацоўнікаў. У 1963 годзе да камбіната далучылі «Берэнтэйскі хімзавод» і пачалі вырабляць па 6000 тон полівінілхларыду (ПВХ) за год. У 1967 годзе дабудавалі капралактамавы завод і пашырылі азотны завод. У 1969 годзе ўвялі 2-ю чаргу вытворчасці ПВХ гадавой магутнасцю 25 000 тон. За 1969 год «Боршадскі хімічны камбінат» («БХК») выпусціў на 3-х азотных заводах 126 866 тон аміяку, што склала 30,6% яго вытворчасці ў Венгрыі. У выніку «БХК» стаў 6-м па велічыні хімічным прадпрыемствам краіны. У 1973 годзе лік супрацоўнікаў вырас да 5425 чалавек. У 1978 годзе адчынілі 3-ю чаргу вытворчасці ПВХ магутнасцю 150 000 тон за год. У 1991 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянернае таварыства. На пачатку 1990-х гадоў запусцілі завод ізацыянату, дзе сталі вырабляць метылендыфенілдыізацыянат (МДІ). На пачатку 2000-х вытворчасць пышырылі выпускам талуілендыізацыянату (ТДІ)[5]. У 2007 годзе прадпрыемства набыў англійскі інвестхолдынг «Перміра» (Лондан). У 2011 годзе яго прадалі кітайскаму холдынгу «Ваньхуа» (Яньтай, правінцыя Шаньдун).

Кіраўнікі

Лагатып «Боршадскага хімічнага камбіната» (да 1991 года)

Зноскі

  1. https://www.coface.cz/content/download/186543/3096111/file/CER-CZ-CEE_Top_500_2019_booklet.zipCompagnie Française d’Assurance pour le Commerce Extérieur, 2019.
  2. Наш профіль(венг.)  (недаступная спасылка). ЗАТ «БоршадХем» (13 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  3. Сучаснасць(венг.)  (недаступная спасылка). ЗАТ «БоршадХем» (13 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2019. Праверана 30 сакавіка 2020.
  4. Звяжыцеся з намі(венг.) . ЗАТ «БоршадХем» (13 лютага 2020). Праверана 30 сакавіка 2020.
  5. Гісторыя(венг.)  (недаступная спасылка). ЗАТ «БоршадХем» (13 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1949 годзе
Катэгорыя·Кампаніі Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі