wd wp Пошук:

Mass Effect Galaxy

Mass Effect Galaxy — гульня, выпушчаная для iPhone і iPod Touch у чэрвені 2009 года, якая ўяўляе сабой «гісторыю паміж эпізодамі», распавядае пра падзеі, якія адбыліся ў сусвеце Mass Effect без удзелу капітана Шэпарда.

Сюжэт

Галоўны герой — Джэйкаб Тэйлар, адстаўны салдат Альянсу, які далучаецца да каманды Шэпарда ў Mass Effect 2. Падзеі гульні пачынаюцца на борце карабля «Арктурыянскі Нефрыт», дзе гульцу трэба адбіць напад батарыянскіх тэрарыстаў. Па прыбыцці на Цытадэль Джэйкаба знаходзіць яго былы камандзір, маёр Дэрэк Ізунамі, які прапануе яму прыняць удзел у расследаванні хвалі батарыянскіх злачынстваў. Гульцу неабходна адправіцца на станцыю «Карфагена» і сустрэцца з Мірандай Лоўсан, якую мы таксама ўбачым у камандзе. Яна падасць гульцу інфармацыю пра магчымы напад тэрарыстамі пасла батарыянцаў, адпраўленага для заключэння мірнага дагавора з Альянсам Сістэм, і дасць некалькі зачэпак. Падчас расследавання гулец наведвае Тартугу, станцыю Ан’Кедар і планету Бекке і пазнае інфармацыю пра вірус, які экстрэмісты збіраюцца выкарыстоўваць і пра тое, што праўдзівая мэта — Рада Цытадэлі, а пасол не ахвяра, а выканавец. Джэйкаб неадкладна адпраўляецца на Цытадэль і паспявае прадухіліць тэракт.[1]

Зноскі

  1. Mass Effect 2 / Артыкулы / Mass Effect Galaxy / Сюжэт Mass Effect Galaxy Архівавана 17 студзеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гульні для iPod touch
Катэгорыя·Mass Effect
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Mass Effect
Катэгорыя·Гульні для iPhone
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 2009 года
Катэгорыя·Падзеі 22 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу