Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускія гістарычныя сшыткі — друкаваны орган Беларускага гістарычнага таварыства, які выдаецца з 1994 ў Беластоку 2 разы на год на польскай, беларускай і рускай мовах.
Публікуе навуковыя артыкулы, агляды, рэфераты, біяграфічныя і архіўныя матэрыялы, рэцэнзіі. Публікацыі асвятляюць палітычную, сацыяльную і гаспадарчую гісторыю Беларусі, пытанні культуры, дэмаграфіі, гістарычнай геаграфіі Беларусі, а таксама беларускі грамадска-палітычны рух у Польшчы.
Першыя чатыры сшыткі адрэдагаваў Юрка Каліна, рэдактар наступных нумароў Яўген Мірановіч.