wd wp Пошук:

Bassia

Bassia — род раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae), які ўключае 25 відаў[4] аднагадовых травяністых раслін або шматгадовых паўкустоў. У дадзены род могуць уключацца многія віды з блізкага роду Прутняк (Kochia).

Род названы ў гонар італьянскага батаніка Фердынанда Басі(італ.) бел..

Распаўсюджанне

Віды роду распаўсюджаны ад заходняга Міжземнамор’я да Усходняй Азіі. Некаторыя аднагадовыя віды распаўсюдзіліся ў Паўночнай Амерыцы.

Растуць у сухіх стэпах і паўпустынях, у пустазельных месцах, сустракаюцца на саланчаках. Філагенетычныя даследаванні паказалі, што род узнік у міяцэне.

Батанічная апісанне

Сцеблы узыходзячыя або прамыя. Звычайна вегетатыўныя часткі расліны пакрытыя валасінкамі. Лістаразмяшчэнне супратыўнае. Ліставыя пласцінкі суцэльныя, простыя, вельмі зменлівыя па форме. Кветкі несамастойныя, як правіла, абодваполыя, сабраны ў коласападобныя суквецці.

Лік храмасом 2n = 18

Значэнне і прымяненне

Некаторыя віды роду маюць высокае ўтрыманне бялку і з’яўляюцца каштоўнымі элементамі пашавых угоддзяў. Асобныя віды могуць высявацца з мэтай аднаўлення пашы.

Некаторыя віды, напрыклад Bassia scoparia, вырошчваюць у якасці дэкаратыўнай і тэхнічнай расліны.

Віды

Род складае 25 відаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Bassia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. The Plant List: Bassia

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Аксамітнікавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта