wd wp Пошук:

BMW Neue Klasse

BMW Neue KlasseBMW Neue Klasse на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
завод у Мюнхене
Выпуск: 19621972
Клас: сярэдні
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
2‑дзв. купэ (4‑месн.)
Кампаноўка: задні
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")BMW M10, I4, 1500—2000 см³На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік

BMW Neue Klasse (бел.: BMW Новы клас) — сямейства аўтамабіляў BMW, якое аб’ядноўвае мадэлі 1500 (Е115), 1600 (E116), 1800 (Е118), 2000 (Е121), 2000C/CA/CS (E120).

З 1962 па 1972 год у агульнай колькасці было зроблена 329,626 аўтамабіляў сямейства.

З 1972 года топавыя чатырохдзверныя седаны Neue Klasse былі заменены буйнейшай і больш прэстыжнай пятай серыяй BMW E12. А топавыя мадэлі купэ — 2000С і 2000CS у 1969 годзе саступілі месца шасціцыліндравым мадэлям пачынаючы з 2800CS.

«Новы клас» захаваў кампанію BMW ад фінансавага спусташэння і стаў адпраўной кропкай для многіх пазнейшых серый BMW.

Перадгісторыя

У канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя BMW выраблялі дарагія аўтамабілі, якія не карысталіся дастатковым попытам. Малагабарытныя аўтамабілі Isetta і мадэль 700 ледзь утрымлівалі кампанію на плыву. Пачалі імкліва ўзрастаць даўгі, зменшыліся продажы. І ў 1959 г. сур’езна разглядалася пытанне аб продажы кантрольнага пакета акцый BMW яго прамому канкурэнту — канцэрну Daimler-Benz. Каб пазбегнуць гэтага, савет дырэктараў прымае рашэнне аб выпуску новага аўтамабіля сярэдняга класа, які павінен быў значна палепшыць становішча кампаніі[1].

Распрацоўка новага аўтамабіля, у фінансава неспакойныя для BMW часы, стала магчымай дзякуючы інвестыцыям Герберта Кванта(ням.) бел.[2]. Ён уклаў вялікую частку сямейных грошай, за тры месяцы знайшоў банкі, згодныя выдаць яму крэдыты, і скупіў амаль палову акцый BMW. Паправіўшы матэрыяльнае становішча кампаніі, Герберт Квандт узяўся за змяненне канцэпцыі вытворчасці.

Так ў 1961 г. BMW запускае новую мадэль — BMW 1500, з’яўленне якой сімвалізавала канчатак крызісу фірмы.

Мадэльны шэраг

1500, 1600

BMW 1500 (1962—1964)

Першынцам новага сямейства стала 1500 (E115) — самая малалітражная мадэль серыі.

Прэзентацыя мадэлі адбылася ў верасні 1961 г. на Франкфурцкім аўтасалоне IAA, а серыйная вытворчасць пачалася ў кастрычніку 1962 года.

Аўтамабіль меў 1,5-літровы чатырохцыліндравы рухавік, магутнасцю 59 кВт (80 к.с.), максімальную хуткасць 150 км/г і паскараўся з 0 да 100 км/г за 16 с[1].

З 1964 г. на большасці рынкаў мадэль 1500 была заменена на 1600 (E116). Візуальна 1600 не адрознівалася ад 1500, але была істотна больш дасканалай у тэхнічным стаўленні. Рухавік выкарыстўваў поршні, уніфікаваныя з рухавіком 1800, і развіваў 85 к. с.

У 1967 г. мадэль заняла 2-е месца па выніках еўрапейскага конкурсу «Аўтамабіль года»[3].

1600 выпускалася да 1966 г.

Усяго было выпушчана 23.807 аўтамабіляў мадэлі 1500 і 9.728 адзінак мадэлі 1600.

У 1966 г. з’явілася двухдзверная версія 1600 — 1600-2, якая пазней была перайменавана ў 1602 (E114), якая мела мала агульнага з чатырохдзверным седанам 1600 і заснавала незалежную серыю мадэлей — гэтак званую «02-серыю».

1800

BMW 1800 (1964—1970)
BMW 1800 (1970—1972)

Другі член сямейства — BMW 1800 (E118), з’явіўся ў 1963 і выпускаўся да 1968.

На аўтамабіле выкарыстоўваўся 1,8-літровы рухавік магутнасцю 66 кВт (90 к.с.).

З 1966 г. была даступная як опцыя аўтаматычная каробка перадач.

У 1970 г. 1800 атрымала знешні выгляд мадэлі 2000 з шырокімі прастакутнымі фарамі і такімі ж заднімі ліхтарамі.

1800 TI

Версія 1800 TI (Touring International) (19641966) мела рухавік магутнасцю 81 кВт (110 к. с.). Павелічэнне магутнасці было дасягнута шляхам павелічэння ступені сціску да 9,5:1 і ўсталявання падвоенага карбюратара Solex.

Выпушчана 21.116 аўтамабіляў BMW 1800 TI[4].

1800 TI/SA

BMW 1800 TI / SA

Пачынаючы з сярэдзіны 60-х, новы BMW стартуе практычна ва ўсіх еўрапейскіх аўтамабільных спаборніцтвах. Некаторыя з іх скончыліся для BMW вельмі паспяхова. Так, у 1964 годзе Хуберт Ханэ(ням.) бел. здолеў выйграць нямецкі чэмпіянат па кальцавых аўтагонках. Яшчэ адна значная перамога — другое месца ў бельгійскай гонцы «Spa 24 Hours» у 1965-м.

У 1965 г. была выпушчаная амалагацыйная серыя з 200 аўтамабіляў 1800 TI/SA. Усе аўтамабілі мадэлі 1800 TI/SA адпавядалі тэхнічным патрабаванням Еўрапейскага Чэмпіянату сярод легкавых аўто.

Версію 1800 TI/SA абсталявалі мадэрнізаваным варыянтам рухавіка М10, абсталяванага двума карбюратарамі Weber DCOE-45. У выніку, магутнасць стандартнага М10 павялічылася амаль у два разы — да 180 к.с., а максімальная хуткасць BMW 1800 TI / SA ўзрасла да 200 км / г. Таксама на BMW 1800 TI / SA была ўжыта мадэрнізаваная тармазная сістэма (дыяметр тармазных дыскаў быў большы, чым у базавай версіі) і надзейная падвеска (узбуйнены пярэдні вузел).

Агульны тыраж спорткара BMW 1800 TI/SA склаў 200 асобнікаў, большую частку раскупілі еўрапейскія аўтааматары (у ЗША патрапілі ўсяго 25 аўто)[5].

2000 (TI, tilux, tii)

BMW 2000 (1966—1972)

У 1966 годзе з’явілася мадэль 2000 (E121). Яна пазіцыянавалася як самавітая машына бізнес-класа і мела больш камфартабельны салон. Седану гэтай серыі ўласцівы незвычайныя для BMW прастакутныя фары.

Аўтамабіль абсталёўваўся двухлітровым рухавіком, магутнасцю 100 к.с. Акрамя стандартнай, выпускаліся і больш магутныя версіі — 2000ti і 2000tii.

2000ti (touring international) — абсталёўвалася рухавіком ад 1800ti, магутнасць якога павялічылі да 135 к.с. Самая раскошная і дарагая версія 2000ti звалася BMW 2000ti lux.

2000tii абсталёўвалася рухавіком, з непасрэдным упырскам паліва (адсюль і назва 2000tii — touring international, injected) і механічным нагнятальнікам, дзякуючы чаму магутнасць склала 180 к. с.

2000 (C/CA/CS)

2000CS (1966—1970)

У чэрвені 1965 г. з’явілася спартыўная машына з кузавам купэ (Е120), распрацоўку якога вяло атэлье Karmann.

Купэ выпускалася ў двух версіях — 2000C і 2000CS, якія адрозніваліся толькі рухавікамі. У абодвух выпадках пад капотам стаяў чатырохцыліндравы матор аб’ёмам 2 літра, але 2000С мела адзін карбюратар, а 2000CS — два. Гэта была першая мадэль BMW з 2-літровым рухавіком M10(англ.) бел.[6].

2000CS абсталёўваўся толькі механічнай каробкай перадач, а пакупнікі 2000C маглі выбіраць паміж «механікай» і «аўтаматам». Аднак вытворчасць 2000С з механічнай каробкай перадач была спынена ўжо ў верасні 1968 з-за недастатковага попыту[7].

З 1965 г. да лютага 1970 г. з канвеера сышло 443 BMW 2000С з механічнай каробкай, 3.249 BMW 2000СA — з аўтаматычнай, і 13.700 — BMW 2000CS.

Версій для ЗША і з правабаковым рулём не было[7].

Пазней, на мадэрнізаваным шасі 2000CS было распрацавана купэ BMW E9.

Дызайн і канструкцыя

Рухавік BMW M10

На платформе сямейства выпускалася некалькі мадэляў чатырохдзвярных седанаў і двухдзвярное купэ. Тэхнічнай асновай сямейства быў чатырохцыліндравы рухавік BMW M10, працоўны аб’ём якога ў залежнасці ад мадэлі вар’іраваўся ад 1500 да 2000 см³.

Седан

Дызайн кузава быў распрацаваны італьянскім дызайнерам Джавані Мікелоці(ням.) бел. ў супрацоўніцтве з Вільгельмам Хафмайстарам(ням.) бел.. У выніку аўтамабіль атрымаў сучасны кузаў з акулавым носам і амаль плоскімі бакавінамі. Аўтамабілі «новага класа» былі аднымі з першых BMW, на задняй стойцы якіх быў ужыты характэрны элемент дызайну баварскіх машын, празваны «выгібам Хофмайстара»(руск.) бел.[1].

Інтэр’ер

Прыборная панэль (мадыфікацыі 1969 мадэльнага года)

Першапачаткова на мадэлі было ўсталявана дзвюхспіцавае рулявое кола з паўкальцом. Усе сядзенні мелі тканкавую абіўку, а прыборная панэль была афарбавана ў колер кузава.

У 1964 годзе прыборная панэль атрымала аздабленне дрэвам. Рулявое кола стала з поўным кальцом. Інтэр’ер стаў больш складаны. Абіўка салона была перагледжана. Аўтамабіль атрымаў сядзенні, якія магчыма было скласці, а іх абіўка стала са скуры.

Аўтамабілі 1966 мадэльнага года атрымалі новыя больш контурныя сядзенні, дзвярны падлакотнік з ручкай, у прыборнай панэлі латок на тунэлі трансмісіі. На заднім сядзенні з’явіўся цэнтральны падлакотнік.

Найбольш істотныя змены інтэр’ер зведаў у ліпені 1968 года. Аўтамабіль атрымаў цалкам новую прыборную панэль з высокім шчытком прыбораў, новае рулявое кола з трыма спіцамі, новыя панэлі дзвярэй. Былі палепшаны вентыляцыя і ацяпленне.

Шасі

У аўтамабіля было перадавое шасі з незалежнай падвескай ўсіх колаў (спераду — стойкі Макферсана(руск.) бел., ззаду — касыя рычагі), пярэднія дыскавыя тармазы[1].

Тэхнічныя характарыстыкі (седаны)

Мадэль: 1500 1600 1800 2000
Выпуск 1962-1964 1964-1966 1963-1972
TI: 1963-1966
TI/SA: 1965
2000:1966-1972
TI:1966-1968
tilux:1966-1970
tii:1969-1972
Рухавік: BMW M10, Чатырох-цыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем, з ланцужным прывадам размеркавальнага вала.
Аб'ём, см³: 1499 1573 1773 (да 1968 г)
1766 (з 1969 г)
1990
Дыяметр цыліндру × ход: 82 × 71 мм 84 × 71 мм 84 × 80 мм (да 1968 г)
89 × 71 мм (з 1969 г)
89 × 80 мм
Магутнасць пры аб / хв : 59 кВт (80 к.с.) пры 5700 61 кВт (83 к.с.) пры 5500 66 кВт (90 к.с.) пры 5250
TI: 81 кВт (110 к.с.) пры 5800
Ti/SA: 96 кВт (130 к.с.) пры 6100
74 кВт (100 к.с.) пры 5500
TI/tilux:88 кВт (120 к.с.) пры 5500
tii:96 кВт (130 к.с.) пры 5800
Каробка перадач: Сінхранізаваная чатырох-ступеністая (1800 Ti / SA: пяціступеністая, 1800/2000: таксама трох ступеністая аўтаматычная)
Кузаў:Апорны сталёвы кузаў — чатырохдзвярны седан
Шасі:Незалежная падвеска
Спераду: на папярочных рычагах з распоркамі, стабілізатар па заказу;
Ззаду: на рычагах з спружынамі, тэлескапічнымі амартызатарамі
Памеры Д × Ш × В:4500 × 1710 × 1450 мм
Колавая база:2550 мм

Купэ

«Выгіб Хофмайстара» на мадэлі BMW 2000 CS

Для сямейства «Neue Klasse» была характэрная тая асаблівасць, што за выключэннем рухавікоў, седаны і купэ мелі мала агульнага ў канструкцыі.

За аснову купэ 2000 C/CA/CS спецыялісты ўзялі мадэль 3200CS[8][9], а распрацоўку кузава вяло атэлье Karmann.

Выгляд збоку BMW 2000 CS

Кузаў уяўляў сабой дзвухдзвярны хардтоп — шкло бакавых вокнаў апускалася, не пакідаючы паміж сабой цэнтральнай стойкі. Асаблівасцю дызайну мадэлі былі адсутнасць звыклай радыятарнай рашоткі (замест яе — «глухі» металічны ліст, з прарэзанымі традыцыйнымі для BMW «ноздрамі») і складанай формы рассейвальнікі, якія закрывалі здвоеныя галаўныя фары[1].

Аўтамабіль меў рухавік M10 з павялічаным да 2-х літраў аб’ёмам. Змены ў рухавіку ўключалі павелічэнне на 5 мм дыяметра цыліндраў, усталёўку больш буйных клапанаў, выкарыстанне каленчатага вала з васьмю процівагамі. Магутнасць рухавіка складала 100 к. с. (мадэль 2000C), а ў версіі 2000CS з дзвума карбюратарамі Solex магутнасць дасягала 120 конскіх сіл.

Абедзве версіі абсталёўваліся чатырох-хуткастнай механічнай каробкай перадач у стандартнай камплектацыі, а ў якасці опцыі для мадэлі 2000C прапаноўвалася трох-ступеністая аўтаматычная скрынка перадач ZF[8].

Салон аўтамабіля абшываўся выключна тканінай, а прыборная панэль мела аздабленне дрэвам.

Тэхнічныя характарыстыкі (купэ)

Мадэль: 2000 C, CA (Automatik) 2000 CS
Рухавік: BMW M10, Чатырох-цыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем, з ланцужным прывадам размеркавальнага вала.
Аб'ём:1990 cm³
Дыяметр цыліндру × ход:89 × 80 мм
Ступень сціску:8,5:19,3:1
Магутнасць пры аб/хв:74 кВт (100 к.с.) пры 550088 кВт (120 к.с.) пры 5500
Крутоўны момант пры аб/хв:157 Нм пры 3000167 Нм пры 3600
Каробка перадач:Сінхранізаваная чатырох-ступеністая каробка перадач (тып 2000C і CS) або трох-ступеністая аўтаматычная каробка перадач з гідраўлічным пераўтваральнікам (мадэль 2000 CA)
Кузаў:Апорны сталёвы кузаў — купэ
Шасі:Незалежная падвеска (спераду стойкі з папярочнымі рычагамі, ззаду падоўжныя рычагі з спружынамі, на мадэлі 2000CS — стабілізатар), тэлескапічныя амартызатары.
Колавая база:2550 мм
Памеры Д × Ш × В:4530 × 1675 × 1360 мм
Максімальная хуткасць:170 км/г185 км/г
Паскарэнне (0-100 км/г):15 с (з аўтаматычнай каробкай перадач)10,5 с

Выпуск і продажы

Зборачны завод у Мюнхене

BMW Neue Klasse быў прадстаўлены шырокай публіцы у верасні 1961 года на Франкфурцкім аўтасалоне IAA. Дзве беласнежныя машыны прыцягнулі велізарную колькасць наведвальнікаў. Аўтамабіль атрымаў станоўчыя водгукі.

Не гледзячы на тое, што гэтая мадэль аўтамабіля была яшчэ не гатовая для масавай вытворчасці, да чэрвеня 1962 г. было сабрана каля 25 тыс. папярэдніх заявак на аўтамабіль, падмацаваных авансам.

Вытворчасць была распачата толькі ў верасні 1962 г.

У 1965 годзе на аўтасалоне ў Франкфурце было прадстаўлена купэ BMW 2000C. Кузавы ствараліся ў Оснабруке на заводзе Karmann, а канчатковая ручная зборка ажыццяўлялася на заводзе кампаніі Мільбертсхофен ў Мюнхене.

Аб'ёмы выпуску [10]
BMW 1500
(1962—1964)
1600
(1964—1966)
1800
(1963—1972)
1800 TI/SA
(1964—1965)
2000
(1966—1972)
2000 C/CS
(1965—1969)
23.5549.728146.960200143.46411.720

Да 1972 года ў агульнай колькасці было зроблена 329,626 аўтамабіляў. Гэта быў вялікі поспех, які вывеў BMW з крызісу.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Анталогія: Ход Е115-Е20(недаступная спасылка) (руск.)
  2. http://www.economypoint.org/b/bmw-e115.html BMW E115
  3. Previous Winners: Car of the Year — 1967 Архівавана 8 жніўня 2010. // caroftheyear.org (англ.)
  4. http://www.autobild.de/klassik/artikel/bmw-1800-ti-5052211.html Autobild Klassik. Test BMW 1800 TI. Sportlich oder doch gemütlich?(ням.)
  5. http://www.avtovilon.ru/Category/Cars/Foreign/BMW_1800_tisa_1965_silver.aspx BMW 1800 TISA 1965 Silver (руск.)
  6. The Complete Book Of BMW: Every Model Since 1950
  7. 1 2 Аўтамабіль BMW 2000C / 2000 CS Архівавана 7 мая 2012. (руск.)
  8. 1 2 BMW — Bavaria’s Driving Machines, Norbye, p.141
  9. The Ultimate History of BMW, Noakes, pp.66-67
  10. (Werner Oswald, Deutsche Autos 1945—1991, Том 4. Motorbuch Verlag, Stuttgart 2001. ISBN 3-613-02131-5, стр. 171/195)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1962
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Купэ (кузаў)
Катэгорыя·Заднепрывадныя аўтамабілі
Катэгорыя·Аўтамабілі 1960-х
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі 1970-х
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы пра транспарт
Катэгорыя·Седаны
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта