wd wp Пошук:

BMW 02

BMW 02 серыіBMW 02 серыі на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19661977 выпушчана 867 822 штук.
Зборка:  ФРГ
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
3‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.)
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")[M10](/BMW_M10 "BMW M10") 4-цыл **1602, 1502:** 1573 см³ **1802:** 1,766 см³ **2002:** 1,990 см³[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 4-ст [МКПП](/МКПП "МКПП"), 3-ст [АКПП](/АКПП "АКПП")На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Сегмент: D-сегмент

BMW 02 серыі — серыя кампактных аўтамабіляў прадстаўніцкага класа вытворчасці нямецкага аўтаканцэрна BMW у перыяд паміж 1966 і 1977 гадах, базаваўся на скарочанай версіі BMW Neue Klasse. Аўтамабілі серыі 02 прыцянулі ўвагу энтузіястаў усяго свету і зацвердзілі BMW як міжнародны брэнд.

Першым аўтамабілем серыі 02 быў 1600-2 (пазней перайменаваны ў 1602) у 1966 годзе. У 1975 годзе серыя 02 была заменена на Е21 3 серыі (за выключэннем мадэлі 1502, выпуск якой працягваўся да 1977 года).

Гісторыя

Аўтамабілі 1600-2, якія былі пазначаны як першыя БМВ “02 серыі”, былі аўтамабілямі BMW пачатковага ўзроўню, былі меншымі па памерах, менш дарагімі і менш добрабсталяванымі, чым седан класа Neue Klasse , на базе якога яны былі распрацаваны.[1](pp144-161)[2](p69) Дырэктар па дызайну БМВ Вільгельм Гофмайсцер прызначыў на дзвюхдзверны праект калектыў распрацоўшчыкаў на чале з Георгам Бертрамам і Манфрэдам Рэненам.[3](пп18-21) Меншая даўжыня і колавая база на 23 см[4] і меншая вага дзвюхдзвернага седана зрабілі яго больш прыдатным для спартыўных спаборніцтв, чым арыгінальны седан класа New Class[2](p69)[1](п161). Як вынік, дзвюхдзверны седан стаў асновай спартыўнай серыі 02.

На пачатку 1968 года на базе кузава 02 серыі быў пабудаваны кабрыялет цюнінгавага атэл’е Karosserie Baur(англ.) бел..

1502, 1600-2, 1802, 2002

1602 Elektro

BMW 1602 Elektro

У 1972 годзе да Алімпійскіх гульняў у Мюнхене для членаў аргкамітэта і аператараў былі вырабленыя электрамабілі на базе BMW 1602. У маторным адсеку месціліся 12 свінцова-кіслотных старцерных акумулятарных батарэй Varta ёмістасцю 12,6 кВт·г і вагой 350 кг, якія забяспечвалі максімальную далёкасць ходу каля 60 км, а ў горадзе — усяго 30 км. Заднія колы прыводзіліся электрарухавіком Bosch бесперапыннай магутнасці 12 кВт (пікавая — 32 кВт). За восем секунд электрамабіль разганяўся толькі да 50 км/г, але тэарэтычна мог выдаваць максімальную хуткасць 100 км/г[5].

1600 ti, 2002 ti, 2002 tii

BMW 2002 tii

2002 turbo

BMW 2002 turbo

З 1973 па 1974 год выпускалася ВМW 2002 turbo (2,0 л, 170 к.с.), якая стала першым еўрапейскім серыйным аўтамабілем з турбанаддзіманнем[6]. Асаблівасць размяшчэння турбакампрэсара (справа, унізе ад матора) пазбавіла мадэль кандыцыянера і праварульных мадыфікацый.

Аўтамабіль выпускаўся на працягу ўсяго 10 месяцаў. За гэты час было зроблена 1672 аўтамабіля[6].

Touring

BMW 1800 Touring

Хэтчбек, які атрымаў назву Touring, на базе кузава 02 серыі быў выпушчаны ў 1971 годзе[2](p76)[1](п161). Было прададзена толькі 25 827 штук Турынгаў і таму выпуск мадэлі быў спынены ў 1974 годзе.

1600 Cabriolet, 1600-2 Baur-Cabriolet, 2002 Baur-Cabriolet

BMW 1600 Cabriolet

Выпуск

Мадэль штук[7](p171-195)
02 серыя (1966-76) 861 940
2002 турба (1973-74) 1 672
Baur кабрыялет (1967-75) 4 210

Зноскі

  1. 1 2 3 Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria’s Driving Machines. Skokie, IL: Publications International. ISBN 0-517-42464-9. https://archive.org/details/bmwbavariasdrivi00norb.
  2. 1 2 3 Noakes, Andrew (2005). The Ultimate History of BMW. Bath, UK: Parragon Publishing. ISBN 1-4054-5316-8. https://archive.org/details/ultimatehistoryo0000noak.
  3. Taylor, James (2013). The Restorer’s Reference BMW 2002 1968-1976. Photography by Peter Robain. Minneapolis, MN US: MBI Publishing. ISBN 978-0-76032-796-8. http://books.google.com.jm/books?id=tahVgN3MpzkC&source=gbs_navlinks_s. Retrieved on 2013-02-22.
  4. BMW History: The 02 Series.
  5. Как компания BMW будет производить электрокары? На подходе BMW i3, а позже — BMW i8 // autoreview.ru (руск.)
  6. 1 2 Демиурги // Авторевю : часопіс. — 2006. — № 15 (362). — С. 27. (руск.)
  7. Oswald, Werner (2001) (in German). Deutsche Autos 1945-1990, volume 4. Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02131-5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Хэтчбэкі
Катэгорыя·Аўтамабілі 1960-х
Катэгорыя·Купэ (кузаў)
Катэгорыя·Кабрыялеты
Катэгорыя·Аўтамабілі 1970-х
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі сегмента D
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1966