wd wp Пошук:

73-мм гармата 2А28

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гром (значэнні).

2А28 «Гром»савецкая гладкаствольная гарматна-пускавая ўстаноўка. Распрацавана ў Тульскім цэнтральным канструктарска-даследчым бюро спартовай і паляўнічай зброі пад кіраўніцтвам Сіліна В.І., да прыняцця на ўзбраенне мела ўнутранае пазначэнне ТКБ-04.

Апісанне канструкцыі

Асноўным прызначэннем гарматы 2А28 з’яўляецца барацьба з браняванымі аб’ектамі такімі як танкі, самаходнымі ўсталёўкамі і іншай браняванай тэхнікай. Таксама гармата можа выкарыстоўвацца для прыгнечання жывой сілы праціўніка, накрытай у лёгкіх палявых хованках ці ў збудаваннях з цэглы[1].

Гармата 2А28 гладкаствольная. Для прадухілення адкату выкарыстоўваюцца гідраўлічныя супрацьадкатныя гарматы канцэнтрычнага тыпу. Для памяншэння загазаванасці баявога аддзялення замыканне і адмыканне канала ствала — клінавае. Аўтаматыка гарматы працуе на прынцыпе аддачы ствала. У канцы накату адбываецца выкіданне стрэлянай гільзы з каморы гарматы. Пры выхадзе з ладу поўаўтаматыкі у гармаце прадугледжаны рэжым ручнога зараджання[2]. Пры стрэле з гарматы адбываецца ўзгаранне электракапсуля стрэлу. Узгаранне вырабляецца ад бартавой сеткі баявой машыны. Прадугледжана таксама выкарыстанне дадатковай крыніцы сілкавання ў выглядзе генератара-дублёра[3].

Ствол гарматы 2А28 — манаблок[4]. Ствол ушрубаваны ў казённік, у якім усталяваны клінавая засаўка. Для ўтрымання засаўкі у адкрытым становішчы і выманні з каморы стрэляных гільзаў у казённіку ўсталяваныя выкідальнікі[5]. Пры гэтым гільзы з дапамогай адсякальніка накіроўваюцца ў спецыяльны гільзазбіральнік[6]. Для ажыццяўлення адкату гарматы падчас стрэлу і наступнага накату адкатных частак на 2А28 усталяваны гідранакатнік. Гідранакатнік складаецца з двух цыліндраў паміж якімі прапіхваецца вадкасць з дапамогай спецыяльнага поршня[7].

У наменклатуру боепрыпасаў уваходзяць стрэлы ПГ-9 (індэкс ГРАУ — 7П3) і стрэлы ОГ-15В (індэкс ГРАУ — 7П5)[8]. Стрэлы ПГ-9 складаюцца з дзвюх частак: гранаты з кумулятыўным зарадам і парахавога зарада. З дапамогай парахавога зарада граната выстрэльваецца з гарматы з хуткасцю 400 м/с, затым уключаецца рухавік гранаты, які разганяе яе да 665 м/с. Пры сутыкненні з цэллю граната прабівае браню накіраванай кумулятыўнай бруёй[9]. Пры вышыні цэлі 2 метра далёкасць прамога стрэлу гранатай ПГ-9 складае 765 метраў, а максімальная далёкасць 1300 метраў[1]. Для барацьбы з пяхотай праціўніка выкарыстоўваецца аскепкава-фугасны стрэл ОГ-15В з максімальнай далёкасцю 4400 метраў[8].

Куды ўсталёўвалася

Мадыфікацыі

На базе гарматы 2А28 была распрацавана гармата 2А41 «Паланіца» з падоўжаным ствалом для ўсталёўкі ў даследчых баявых машынах пяхоты Аб’ект 768 і Аб’ект 681[10].

Крыніцы

Зноскі

  1. 1 2 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.5
  2. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.7
  3. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.8
  4. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.9
  5. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.17
  6. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.45
  7. 73-мм гладкаствольная гармата 2А28. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі, стар.41,43
  8. 1 2 КБП. Тула. «ГРОМ» 73-мм гармата(руск.)  (нявызн.)? (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 4 верасня 2011.
  9. Тэхнічнае апісанне і інструкцыя па эксплуатацыі 73-мм гладкаствольнай гарматы 2А28, стар.8
  10. БМП-2: Выпрабавана ў Беларусі(руск.)  (нявызн.)? (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 4 верасня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гранатамёты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Савецкая артылерыя
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе