wd wp Пошук:

2-я Ушацкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі

2-я Ушацкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкіпартызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе атрадаў вылучаных брыгадай «Смерць фашызму» (пазней партызанская брыгада імя В. І. Чапаева). У жніўні 1943 года ў брыгадзе створаны і накіраваны ў Вілейскую вобласць партызанскі атрад пад камандаваннем С. Я. Косава (пазней 1-ы атрад партызанскай брыгады імя М. І. Калініна. Дзейнічала на тэрыторыі Ушацкага і Лепельскага раёнаў. У ліпені 1944 года брыгада (1033 партызаны, 9 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Камісар

Гісторыя

Партызаны ўчынялі дыверсіі на чыгунках, шашэйных і грунтавых дарогах у раёне дыслакацыі. У ліпені — жніўні 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна, напалі на гарнізон у вёсцы Пышна Лепельскага раёна, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі, разбілі ў студзені — лютым 1944 фашысцкія гарнізоны ў вёсках Поплаўкі, Аўгустова, Сукнёўшчына Лепельскага раёна. Вялі абарончыя баі каля вёскі Кісялёва (люты 1944 года) Ушацкага раёна, у красавіку — маі 1944 года ўдзельнчалі ў баях супраць карнай экспедыцыі на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, утрымлівала абарону на ўчастках вёсак СтараселлеВацлавова, ЗавыдрынаІстопішчаЖары, СлабадаКавалеўшчынаЗавячэлле, каля вёсак Вялічкаўцы, Горы, Кублішчына Ушацкага раёна. У «рэйкавай вайне» на чыгунцы ПолацкМаладзечна падарвалі больш за 5000 рэек

Памяць

Гл. таксама

Зноскі

  1. начальнік штаба атрада Ю. А. Галоўчанка, загінуў у баі 25 ліпеня 1944 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе