wd wp Пошук:

Пышна

Пы́шна[1] (трансліт.: Pyšna, руск.: Пышно) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтамабільнай дарозе Н2801 Пышна—Вялікія Дольцы. Уваходзіць у склад Стайскага сельсавета.

Гісторыя

У ВКЛ прыватнаўласніцкае мястэчка. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лепельскага павета. З 1780 да 1914 гг. існаваў сядзібна-паркавы ансамбль Неміровічаў-Шчытоў. У 1841 г. была пабудавана Царква Узнясення Гасподняга (не захавалася). У 1886 г. у вёсцы 14 двароў, пачатковая школа, валасная ўправа, царква, яўрэйскі малітоўны дом, гарбарня, крама.

3 20 жніўня 1924 да 10 кастрычніка 2013 гг. цэнтр сельсавета Лепельскага раёна[2]. У ліпені 1941—чэрвені 1944 гг. акупіравана нямецкімі войскамі. У кастрычніку 1942 Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава» разграміла ў Пышне нямецкі гарнізон і аднавіла савецкую ўладу. Нямецкія акупацыйныя ўлады імкнуліся зноў захапіць вёску ў выніку чаго адбыліся Пышнянскія баі 1943 г.

Насельніцтва

Інфраструктура

У вёсцы працуе сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, аптэка, механічная майстэрня, аддзяленне сувязі.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  3. Сядзіба панская. Лепельскі раён, в. Пышна

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Пышна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Мястэчкі Полацкага ваяводства
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Стайскі сельсавет (Лепельскі раён)
Населеныя пункты Лепельскага раёна