wd wp Пошук:

2-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава

2-я партызанская брыгада имя А. В. Суворавапартызанская брыгада, створаная ў Расонскім раёне ў лістападзе 1943 года, на базе атрадаў імя Молатава (арганізаваны ў чэрвені 1942 года), «Бясстрашны» (чэрвень 1942), імя Ватуціна (ліпень 1943). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смаргонскага, Куранецкага, Маладзечанскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (506 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

У склад брыгады ўваходзілі:

Камандаванне

Камандзіры

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на шашэйных і грунтавых дарогах. Правялі рэйд з Расонскага ў Смаргонскі раён. У лютым 1944 года правялі бой з нямецкай паліцыяй. У сакавіку 1944 года ўдзельнічалі ў баі супраць гарнізона вёскі Кабыльнік. У чэрвені 1944 года на чыгунцы СмаргоньМаладзечна падарвалі больш за 630 рэек. Да прыходу Чырвонай Арміі вызвалілі вёску Войстам, пабудавалі 12 мастоў, 2 пераправы. 4 ліпеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе