wd wp Пошук:

161-я партызанская брыгада імя Р. І. Катоўскага

161-я партызанская брыгада імя Р. І. Катоўскагапартызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года на базе атрадаў Андрэя Сямёнавіча Шашуры (пазней імя Пархоменкі, арганізаваны ў красавіку 1942 года), Ф. М. Анісімава (пазней імя Дзяржынскага, арганізаваны ў жніўні 1941), імя Чалюскінцаў (пазней імя Шашуры, арганізаваны ў красавіку 1942), у красавіку 1944 года ў склад брыгады быў уключаны асобны атрад імя Варашылава. Дзейнічала на тэрыторыі Асіповіцкага, Глускага, Старадарожскага раёнаў.

Камандаванне

Камандзіры брыгады — Андрэй Сямёнавіч Шашура (загінуў), Аляксей Іванавіч Кудашаў, камісары — Кудашаў, Павел Ільіч Разувакін (загінуў), М. С. Паланейчык, начальнік штаба — В. Р. Лазбін.

Гісторыя

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгунках і шашы МінскБабруйск і АсіповічыСлуцк; у «рэйкавай вайне» падарвалі больш за тры тысячы рэек. Разграмілі варожыя гарнізоны на торфапрадпрыемстве «Ясень», чыгуначнай станцыі Дзераўцы, у вёсцы Мяжное, Асіповіцкага раёна. Удзельнічалі ў падрыве маста цераз раку Бобрык. 27—28 чэрвеня 1944 года разам з брыгадамі 100-й імя Кірава, 128-й імя Куйбышава, 121-й імя Брагіна захапілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз раку Пціч. 5—16 ліпеня ўдзельнічалі ў ліквідацыі асобных груп ворага ў Старадарожскім раёне. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (938 партызан, атрады імя Дзяржынскага, імя Пархоменкі, імя Шашуры, імя Молатава, імя Кірава, імя Варашылава) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе