wd wp Пошук:

258-я партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава

258-я партызанская брыгада імя В. У. Куйбышавапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Старобінскага, Старадарожскага, Глускага, Акцябрскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (287 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны ўдзельнічалі ў знішчэнні чыгуначных мастоў цераз рэкі Пціч і Бобрык, у жніўні 1943 — у масавым разбурэнні чыгуначнага палатна, у 1943 годзе папсавалі 12,4 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У студзені, сакавіку і красавіку 1944 года вялі баі з карнікамі, разбілі гарнізоны ў вёсках Даколь, Клетнае, Малінава, Касарычы Глускага, Харомцы Акцябрскага, Сінягова Старадарожскага раёнаў. 27—28 чэрвеня 1944 года разам з брыгадамі 100-й імя Кірава, 161-й імя Катоўскага і 121-й імя Брагіна захапілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз раку Пціч.

Памяць

У 1967 годзе ў вёсцы Азярное Любанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе