wd wp Пошук:

1-я Мінская партызанская брыгада

1-я Мінская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага, Мінскага, Чэрвеньскага і Рудзенскага раёнаў. 3 ліпеня 1944 брыгада (1222 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў М. М. Джагарава (пазней «Камсамол», арганізаваны ў красавіку 1942), А. І. Дрантусава (потым імя Ф. П. Юрчанкі, арганізаваны ў маі 1942), У. А. Чармянёва (арганізаваны ў маі 1942), М. Ф. Калуцкага (арганізаваны ў снежні 1941, у снежні 1942 аб’яднаны з атрадам Чармянёва ў атрад імя Кірава). Пазней у саставе брыгады дзейнічала 10 атрадаў. З яе асабовага складу дадаткова былі сфарміраваны партызанскія брыгады імя Кірава і імя газеты «Правда». На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны ў студзені 1944 года на чыгунцы МінскАсіповічы падарвалі 19 эшалонаў, у «рэйкавай вайне» перабілі 1285 рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Ляды Смалявіцкага і Дукора Рудзенскага раёнаў. З часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Чэрвеня, Смілавіч, Рудзенска. 29 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года трымалі абарону на 18-кіламетровым участку.

Памяць

У 1975 годзе ў вёсцы Іванічы Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнік.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты