wd wp Пошук:

Аляксей Канідзеевіч Флегантаў

Аляксей Канідзеевіч Фле́гантаў[1] (4 (16) сакавіка 1888 — 11 сакавіка 1943) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Падмаскоўі і на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр.

Біяграфія

А. К. Флегантаў нарадзіўся ў сяле Алочы (зараз у Нерчынска-Завадскім раёне Забайкальскага края Расіі). З казакоў. Працаваў настаўнікам у Хабараўскім павеце[2]. У 1917 годзе скончыў школу прапаршчыкаў. дзельнік Грамадзянскай вайны, барацьбы за Савецкую ўладу на Далёкім Усходзе. У 1918 годзе сфарміраваў чырванаармейскі атрад, удзельнік баявых дзеянняў Усурыйскага фронту[2]. Пазней — камандзір партызанскага атрада на Далёкім усходзе, камандзір палка, камандзір стралковай брыгады ў скаладзе Амурскай дывізіі, начальнік 1-й Амурскай дывізіі Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі, камандзіра стралковай дывізіі 2-й Амурскай арміі, камандзір 5-й Хабараўскай дывізіі, член Ваеннага савета Забайкальскай ваеннай акругі, часова выконваў абавязкі яе камандуючага[2]. У снежні 1921 г. А. К. Флегантаў у складзе групы быў накіраваны ў тыл белай арміі з мэтай арганізацыі партызанскага руху[2]. У Сучанскай даліне ён арганізаваў савет партызанскіх атрадаў і да красавіка 1922 г. быў камандуючым партызанскім сіламі Прымор’я[2].

У 1922—1941 гг. А. К. Флегантаў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Хабараўску, Кіеве, Маскве[3], член УЦВК СССР, кіраваў камітэтам па справах друку Далёкаўсходняга крайвыканкама[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі (з лета 1941 г.)[2]. Удзельнічаў у арганізацыі партызанскага руху на тэрыторыі Смаленскай і Маскоўскай абласцей[2]. У жніўні 1942 года створаны па ініцыятыве Флегантава кавалерыйскі атрад пад яго камандаваннем быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі. З кастрычніка 1942 г. па сакавік 1943 г. А. К. Флегантаў камандзір партызанскай брыгады «За Радзіму», дзейнічаўшай на тэрыторыі Маларыцкага і Дзівінскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Асіповіцкага і Бабруйскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці, а таксама на тэрыторыі Валынскай вобласці Украіны[4].

11 сакавіка 1943 г. А. К. Флегантаў загінуў у баі з карнікамі ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці[3]. Пахаваны ў брацкай магіле каля вёскі Макаўе Асіповіцкага раёна[5]. Партызанскай брыгадзе «За Радзіму» 9 красавіка 1943 г. было прысвоена яго імя[3].

Узнагароды

Памяць

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Напісанне прозвішча і імя па бацьку згодна з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16). і Вечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна», 4009. — С. 31. — 38 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Флегонтов Алексей Кандиевич — Биография Архівавана 1 ліпеня 2014.(руск.)
  3. 1 2 3 4 Вечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна», 4009. — С. 31. — 38 с.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  5. 1 2 3 Имена героев ВОВ на улицах Хабаровска Архівавана 12 лютага 2020.(руск.)
  6. Флегонтов А. К. Партизанской тропой(руск.)
  7. Уссурийское Казачье Войско в 1917—1922 гг. Архівавана 16 лютага 2016.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыцінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе