wd wp Пошук:

Яўсей Яўсеевіч Майсеенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Майсеенка. Яўсей Яўсеевіч Майсеенка (15 [28] жніўня 1916, Уваравічы, Магілёўская губерня Расійская імперыя, цяпер Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі — 29 лістапада 1988, Ленінград) — беларускі савецкі жывапісец, графік і педагог, прафесар.

Акадэмік AМ СССР (1973; член-карэспандэнт 1962). Народны мастак СССР (1970). Герой Сацыялістычнай Працы (1986). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1974) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1983).

Біяграфія і творчасць

Скончыў сямігодку і паехаў у Маскву, дзе ў 1931 годзе паступіў у Мастацка-прамысловае вучылішча імя М. І. Калініна, на аддзяленне роспісу па метале і пап’е-машэ. У 1931—1935 гадах вучыўся ў гэтым вучылішчы ў Ланге, Філімонава, Мікалаева. Скончыў вучылішча па аддзяленні роспісу па пап’е-машэ. Дыпломны твор — папка-адрас «Чапаеў».

У 1935 годзе Майсеенка паступіў у ІЖСА ў Ленінградзе. Сярод яго педагогаў там былі І. І. Бродскі і В. М. Якаўлеў. Вялікі ўплыў на фарміраванне мастака меў А. А. Асмёркін, у чыёй майстэрні ён навучаўся.

Навучанне перапыніла 2-я сусветная вайна — 5 ліпеня 1941 года Майсеенка пайшоў добраахвотнікам у народнае апалчэнне. На подступах Ленінграда разам са сваім падраздзяленнем трапіў у акружэнне і палон. Да красавіка 1945 года быў у канцэнтрацыйным лагеры ў Альтэнграбаве. Калі вязняў вызвалілі саюзнікі, Я. Майсеенка адправілі ў СССР, вайну ён скончыў у складзе 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса.

Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе вярнуўся ў інстытут і ў 1947 годзе скончыў яго па майстэрні А. А. Асмёркіна з наданнем кваліфікацыі мастака жывапісу. Дыпломны твор — карціна «Генерал Даватар»[4].

Майстар пейзажу, нацюрморта. Вядомасць мастаку прынеслі станковыя карціны на тэмы Грамадзянскай і Айчыннай войнаў «Чырвоныя прыйшлі» (1961), «Маці, сёстры» (1967), «Чарэшні» (1969), «Перамога» (1972), «9 Мая» (1975)[5]. У гэтых творах аўтар па-філасофску пераасэнсоўвае вайну.

За карціны «Першая конная», «Чырвоныя прыйшлі», «Веснікі», «Чарэшні» ўганараваны званнем Народнага мастака СССР (1970).

У апошнія гады жыцця звяртаецца да евангельскіх сюжэтаў («Распяцце», 1988).

Кіраваў майстэрняй у Акадэмічным інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. Рэпіна, выхаваў некалькі пакаленняў мастакоў.

Для манеры Я. Майсеенкі ўласціва вострая графічнасць, якая даходзіць часам да экспрэсіі ў спалучэнні са свабоднай работай пэндзлем, майстэрская кампазіцыя, яркія, чыстыя колеры.

Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак.

Памяць

Узнагароды і званні

Вучні

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Моисеенко Евсей Евсеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  3. Jevsej Moisejenko // The Fine Art Archive — 2003.
  4. Юбилейный Справочник выпускников Санкт-Петербургского Государственного академического института живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина Российской Академии художеств. 1915—2005. — СПб, 2007. С. 58.
  5. Художник № 2, 1976. — С. 8.
  6. Майсеенка Я. Я., мемарыяльная дошка
  7. Карцінная галерэя імя Я. Я. Майсеенкі Архівавана 30 чэрвеня 2019.
  8. «Свабода!» у Яд ва-Шэм Архівавана 24 лютага 2016. // Агенцтва яўрэйскіх навін, 16 лютага 2016

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Яўсей Яўсеевіч Майсеенка на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР
Катэгорыя·Мастакі-жанрысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Народныя мастакі РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уваравічах
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Мастакі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Мастакі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Народныя мастакі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў