wd wp Пошук:

Яўген Уладзіміравіч Яблонскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яблонскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Яблонскі (нар. 10 мая 1995, Чэрвень) — беларускі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у чэрвенскай ДЮСШ. Пазней перабраўся ў мінскую школу «Змена», адтуль — у Барысаўскае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву. З лета 2012 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2013 стаў адным з асноўных ігракоў дубля.

29 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы з «Белшынай». У першым жа матчы ў аснове адзначыўся галявой перадачай. У кастрычніку 2014 года ўжо трывала замацаваўся ў цэнтры паўабароны барысаўскага клуба. 27 кастрычніка 2014 года забіў свой першы гол у чэмпіянаце Беларусі (у браму жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»).

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. У 2015—2016 гадах трывала гуляў у асноўнай камандзе, у сезоне 2016 часам выкарыстоўваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У сезоне 2017 спачатку гуляў у стартавым складзе барысаўчан у якасці цэнтральнага абаронцы, пазней страціў месца ў аснове. У сезоне 2018 вярнуў месца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2019 замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў каманды. У верасні 2019 года падоўжыў пагадненне з клубам[6]. У 2020—2021 гадах заставаўся трывалым іграком стартавага складу, дапамагаў барысаўчанам выйграць сярэбраныя медалі чэмпіянату і два Кубка Беларусі, у сезоне 2021 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў барысаўскі клуб[7] і ў хуткім часе падпісаў пагадненне на 2,5 гады з кіпрскім «Арысам»[8].

Міжнародная кар’ера

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы зборнай, правёў за яе 28 матчаў і забіў 3 гола.

6 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі.

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[9].

Дасягненні

Зноскі

  1. Evgeni Yablonski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Evgeni Yablonski // FBref.com
  3. Yevgeniy Yablonskiy // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Сороко, Яблонский и Климович продлили контракты с БАТЭ
  5. Евгений Яблонский подписал новый контракт с БАТЭ
  6. БАТЭ продлил контракт с Евгением Яблонским
  7. Евгений Яблонский покинул БАТЭ
  8. Евгений Яблонский стал игроком “Ариса”
  9. Подписи (нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Арыс Лімасол
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ