wd wp Пошук:

Яўген Пятровіч Мікалуцкі

Яўге́н Пятро́віч Мікалу́цкі (1959, Саськаўка, Шклоўскі раён — 6 кастрычніка 1997) — дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КДК па Магілёўскай вобласці, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, зямляк і сябар А. Р. Лукашэнкі.

Біяграфія

Дзяцінства і маладосць

Нарадзіўся ў 1959 г. у вёсцы Саськаўка на Шклоўшчыне. Скончыў Фашчэўскую школу ў Шклоўскім раёне. Потым атрымаў спецыяльнасць эканаміста ў Горыцкай сельскагаспадарчай акадэміі. Падчас навучання ў вну пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Алай, з якой ажаніўся на апошнім курсе вучобы. Неўзабаве нарадзілася яго дачка Алеся. У 1982 г. Я. П. Мікалуцкі скончыў Акадэмію і быў накіраваны па размеркаванні ў пляменную гаспадарку «Гарадзішча» Шклоўскага раёна, дзе ён працаваў на розных пасадах 10 год. Пасля чаго пераехаў з сям’ёй ў Шклоў, дзе ўладкаваўся ў дэпартамент эканамічнага кантролю (цяпер Камітэт дзяржкантролю) і пазнаёміўся з дэпутатам Вярхоўнага савета А. Лукашэнкам[1].

Апошнія тры гады жыцця

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 1994 года Я. Мікалуцкі быў у камандзе кандыдата Лукашэнкі, якога актыўна падтрымліваў. Пасля перамогі апошняга Яўген Пятровіч быў прызначаны кіраўніком Камітэта дзяркантролю па Магілёўскай вобласці, і ў 1995 г. яго сям’я пераехала ў Магілёў. У 1996 г. Мікалуцкі быў абраны дэпутатам новага беларускага парламента[2].

Забойства

Раніцай 6 кастрычніка 1997 года, калі Яўген Мікалуцкі з жонкай выходзілі з кватэры ў пад’езд ў сваім доме на Вялікай Машэкаўскай вуліцы, спрацавала выбуховая прылада. У выніку выбуха абодва супругі былі цяжка паранены. Я. П. Мікалуцкі памёр ад ран на месцы.

Следства і суд па справе Мікалуцкага

Асноўнай версіяй забойства Мікалуцкага лічылася яго прафесіянальная дзейнасць: барацьба з эканамічнай злачыннасцю. Падчас жалобнага мітынгу на яго пахаванні прэзідэнт Лукашэнка заявіў, што гэты тэракт стаў спробай дабрацца да самога прэзідэнта, што ён прымае выклік бандытаў і даў следчым органам два тыдні знайсці забойц[3][4].

Следства і суд праходзілі ў рэжыме сакрэтнасці і ў шырокім маштабе. За кароткі час следчыя знайшлі магілёўчан Анатоля Гаўрылава, Рамана Радзікоўскага, Віктара Янчэўскага і Валерыя Ткачова, якіх прызналі віноўнымі ў забойстве Я. П. Мікалуцкага. Усталявана, што В. Ткачоў, былы супрацоўнік КДБ, які падазраваўся ў крымінальных сувязях, сапраўды сустракаўся з забітым за некаторы час да тэракта. У камеры СІЗА В. Ткачоў быў знойдзены павесіўшымся. Астатнія падазраваемыя былі прызнаныя ўскосна вінаватымі ў смерці кіраўніка КДК Магілёўшчыны і ў 1999 г асуджаныя на некалькі год турмы за бандытызм[5][6]. У арганізацыі тэракта абвінавачвалі міністра селькай гаспадаркі В. С. Лявонава і кіраўніка агракомплекса «Рассвет» Васіля Старавойтава, але іх віна не была даказана[7].

Падчас выбарчай кампаніі 2020 г. Вераніка Цапкала заявіла на мітынгу, што яе маці Яўгенія Шасцерыкова падверглася жорсткаму стасунку падчас следства па справе аб забойстве Мікалуцкага. Афіцыйна, Я. Шасцерыкова падазравалася ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас працы на кіруючай пасадзе ў банку і пазней крымінальную справу супраць яе спынілі па амністыі[8].

Памяць

У гонар Мікалуцкага ў 1999 годзе пераназвалі вуліцу Маладзёжную ў Шклове. На доме, ў Магілёве, дзе ён жыў і загінуў усталявана мемарыяльная дошка, а ў Фашчэўскай школе быў створаны музей Мікалуцкага[9].

Зноскі

  1. Заказчик до сих пор где-то ходит… Архівавана 26 лістапада 2020. // TUT.BY
  2. Заказчик до сих пор где-то ходит… Архівавана 26 лістапада 2020. // TUT.BY
  3. «Гнусное, сволочное убийство» // Белгазета, 13.07.2009, № 27 (699)
  4. Марина Коктыш. Дело Евгения Миколуцкого: что известно через 19 лет? // Народная воля цыт. па: «Беларускі Партызан»
  5. «Гнусное, сволочное убийство» // Белгазета, 13.07.2009, № 27 (699)
  6. Марина Коктыш. Дело Евгения Миколуцкого: что известно через 19 лет? // Народная воля цыт. па: «Беларускі Партызан»
  7. «Гнусное, сволочное убийство» // БелГазета, 13.07.2009, № 27 (699)
  8. «Она лежала на полу, прикованная к батарее». За что в 90-х преследовали мать Вероники Цепкало // Наша Ніва,
  9. На Могилевщине почтили память трагически погибшего 20 лет назад председателя комитета Архівавана 9 кастрычніка 2020. // Сайт КДК
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Ахвяры палітычных забойстваў
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе