wd wp Пошук:

Яўген Аляксандравіч Шыдлоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыдлоўскі. Яўген Шыдлоўскі (нар. 13 студзеня 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскага «Белкарда», дарослую кар’еру пачаў у дублі жодзінскага «Тарпеда», дзе выступаў у якасці нападніка. У 2011 годзе правёў чатыры матчы за асноўную каманду. Пазней на працягу трох гадоў выступаў у арэндзе ў Першай лізе, абараняючы колеры «Ліды», «Віцебска» і «Граніта». З апошнім клубам стаў пераможцам Першай лігі. Падчас выступаў у Першай лізе паступова апусціўся на пазіцыю абаронцы.

Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў Жодзіна, аднак у выніку прагляду не падышоў і ў лютым пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Неўзабаве стаў іграком «Гарадзеі»[3], якой па выніках сезона 2015 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[4]. У сезоне 2016 страціў месца ў аснове «Гарадзеі», правёўшы толькі 5 матчаў у Вышэйшай лізе. У пачатку сезона 2017 і ў ліпені 2017 года гуляў у стартавым складзе, астатні ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных, за сезон згуляў у 7 матчах у Вышэйшай лізе і ў двух матчах Кубках Беларусі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[5].

У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон у аснове, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў чэрвені.

У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[7], аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў «Смалявічы»[8]. У смалявіцкай камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з верасня стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[9] і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[10].

Міжнародная кар’ера

У 2009 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльТарпеда252
2009дубльТарпеда175
2011Д1Тарпеда-БелАЗ40
2012Д2Ліда181
2013Д2Віцебск211
2014Д2Граніт261
2015Д2Гарадзея263
2016Д1Гарадзея50
2017Д1Гарадзея70
2018Д2Ліда192
2019Д2Смалявічы180

Зноскі

  1. Evgeni Shidlovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Патоцкий, Якимов и Шидловский не подошли «Торпедо-БелАЗ»
  3. Павлючек, Шидловский и Толканица подписали контракты с «Городеей»
  4. Тупчий перешел в «Городею», Шидловский продлил контракт
  5. Ярославский, Йоксимович, Шидловский и Якубович покидают «Городею»
  6. Гнедько и Шидловский подписали соглашения с “Лидой”
  7. Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из “Лиды”
  8. Шидловский — игрок «Смолевичей»!
  9. “Смолевичи” расстались с четырьмя футболистами
  10. Футбол. “Дело о договорняках”. Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск