wd wp Пошук:

Яўген Ігаравіч Шыкаўка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Шыкаўка (нар. 15 кастрычніка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Карона» з Кельцаў.

Клубная кар’ера

Выхаванец барысаўскага БАТЭ, з 2010 года гуляў за дубль клуба. У ліпені 2012 года разам з Мікітам Рочавым быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[3], але яшчэ да канца сезона пакінуў «Полацк» праз канфлікт з галоўным трэнерам Аляксандрам Трайдуком[4]. Сезон 2013 правёў у «Слоніме», пасля чаго далучыўся да мазырскай «Славіі», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і ў ліпені 2014 года пакінуў клуб[5].

Пасля зыходу са «Славіі» далучыўся да клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. Хутка стаў адным з лідараў сталічнага клуба, у сезоне 2015 забіў 16 галоў у Першай лізе. Улетку 2015 года меў прапановы ад клубаў Вышэйшай лігі, але застаўся ў «Крумкачах»[6].

2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. У гэтым жа матчы забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, усталяваўшы канчатковы лік матча (1:1). У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года[7]. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[8] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[9], пасля чаго стаў іграком «Слуцка»[10]. У складзе слуцкай каманды хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у лізе.

У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк», маючы варыянты працягу кар’еры за мяжой[11] і ў выніку стаў іграком грэчаскага клуба «Ларыса»[12]. У першай палове 2019 года трывала з’яўляўся на полі ў грэчаскай камандзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену, аднак з лета страціў месца ў складзе і перастаў трапляць у заяўку. У студзені 2020 года разарваў кантракт з «Ларысай» і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама»[13]. У сезоне 2020 часцей выхадзіў у стартавым складзе, а ў 2021 годза стаў пераважна толькі выхадзіць на замену ў канцы сустрэчы.

У ліпені 2021 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр»[14]. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік пакінуў казахстанскі клуб[15]. Неўзабаве стаў іграком «Кароны» з Першай лігі Польшчы[16].

Міжнародная кар’ера

У 2012 годзе згуляў у трох матчах за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

9 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Фінляндыі (0:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльБАТЭ90
2011дубльБАТЭ321
2012 (1)дубльБАТЭ111
2012 (2)Д2Полацк80
2013Д2Слонім252
2014 (1)Д2Славія120
2014 (2)Д3Крумкачы123
2015Д2Крумкачы2916
2016Д1Крумкачы294
2017 (1)Д1Крумкачы121
2017 (2)Д1Слуцк143
2018Д1Слуцк2911
2018/19 (2)Д1Ларыса151
2019/20 (1)Д1Ларыса00
2020Д1Дынама2811
2021 (1)Д1Дынама110
2021 (2)Д1Шахцёр51

Зноскі

  1. Evgeni Shikavka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yevgeniy Shikavka // FBref.com
  3. БАТЭ отдал в аренду еще двух игроков
  4. Евгений Шикавка: «Главный шутник - Фил. Гаев и я следом, на подходе «леон киллер», «хитмен»
  5. Миненков и Щербаков перейдут в «Славию»
  6. Олег Дулуб: «У Шикавки было сразу три приглашения из высшей лиги»
  7. Шикавка и Иванов до конца 2018 года продлили контракты с “Крумкачами”
  8. Пять игроков основного состава “Крумкачей” отказались ехать на матч с “Витебском” из-за задержки зарплаты
  9. Яшин и Шикавка расторгли контракт с “Крумкачами”
  10. Шикавка перешел в “Слуцк”
  11. Шикавка покинул “Слуцк”
  12. Евгений Шикавка стал игроком греческого клуба АЕЛ
  13. Шикавка - игрок минского “Динамо”
  14. Карагандинский “Шахтер” объявил о подписании контракта с Шикавкой
  15. Карагандинский “Шахтер” объявил о расставании с Шикавкой
  16. Шикавка перешел в польскую “Корону”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Полацк
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Карона Кельцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Караганда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Ларыса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр