wd wp Пошук:

Яўген Ігаравіч Сакута

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Сакута (нар. 3 лютага 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у пачатку 2015 года далучыўся да Акадэміі АБФФ. Па заканчэнні навучання ў ліпені 2017 года вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[1], дзе правёў 6 матчаў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў смаргонскі клуб.

У 2019—2020 гадах гуляў за дубль «Нёмана», у ліпені 2020 года быў арандаваны пінскай «Хваляй»[2], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сакавіку 2021 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады і на правах арэнды далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[3]. У бабруйскай камандзе пераважна выхадзіў на замену, дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Нёман»[4] і са студзеня 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гродзенскай камандай. 16 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Іслаччу» (1:1).

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2016 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 года — у элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2)дубльНёман122
2018 (1)дубльНёман131
2018 (2)Д2Смаргонь60
2019дубльНёман278
2020 (1)дубльНёман164
2020 (2)Д2Хваля111
2021Д2Белшына280
2022Д1Нёман

Зноскі

  1. Три футболиста дублирующего состава “Немана” вторую часть сезона на правах аренды проведут в “Сморгони”
  2. “Неман” отдал Сакуту в аренду “Волне”
  3. Евгений Сакута заключил контракт с “Белшиной”
  4. Контракты закончившиеся и действующие

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага