wd wp Пошук:

Ясукуні

Ясукуні (яп.: 靖國神社 – «храм міру ў краіне») — сінтаісцкае свяцілішча, размешчанае ў Токіа. Выконвае функцыі цэнтра рэлігійных цырымоній рэлігіі сінто. Асаблівае становішча Ясукуні вызначаецца тым, што ў адрозненні ад большасці храмаў сінто, там пакланяюцца не камі, а душам воінаў, якія загінулі за Японію і імператара. Вярхоўнае бажаство храма — імператар Японіі.

Сярод найбольш вядомых паломнікаў — былы прэм’ер-міністр Японіі Дзюн’іціра Каідзумі і дзеючы прэм’ер-міністр Сіндза Абэ. У сувязі з тым, што сярод тых, каго ўшаноўваюць у свяцілішчы есць некалькі японскіх военачальнікаў, прызнаных міжнародным трыбуналам ваеннымі злачынцамі, свяцілішча шмат разоў аказвалася ў цэнтры увагі міжнароднай прэсы, а наведванне яго японскімі палітычнымі лідарамі нязменна робіцца падставай для міжнародных скандалаў і афіцыйных пратэстаў, галоўным чынам з боку Кітая і Паўднёвай Карэі.

Гісторыя храма

Пабудаваны ў 1869 годзе і, у адрозненні ад іншых свяцілішчаў знаходзіўся ў распараджэнні ваеннага кіраўніцтва краіны. Падчас святаў ролю галоўных распарадчыкаў выконвалі генералы і адміралы. Менавіта ў Ясукуні знаходзіліся спісы загінулых падчас войнаў. У гэтым свяцілішчы таксама знаходзіліся люстэрка і меч — атрыбуты імператарскай улады. У 1875 годзе імператар Мэйдзі наведаў Ясукуні, што было беспрэцэдэнтным учынкам, таму што там пакланяліся не багам, а душам воінаў, якія загінулі. Такім чынам, салдаты, якія аддалі жыццё за імператара, былі прыраўнаваны да багоў[1]. 23 лістапала 2015 года на тэрыторыі свяцілішча Ясукуні адбыўся выбух[2].

Бажаствы

Навучэнцы ў Ясукуні

Згодна з сінтаісцкай традыцыяй, японскія грамадзяне, якія загінулі ў якіх-небудзь войнах, у якіх удзельнічала Японія, з’яўляюцца аб’ектам пакланення. Наступны спіс прыводзіць сумарную колькасць прылічаных да ліку святых, асобна па кожнай вайне:

Ясукуні і палітыка

У ліку святых, якіх ушаноўваюць ў межах сінтаісцкіх рэлігійных цырымоній у храме Ясукуні — прыгавораныя да пакарання смерцю праз павешанне за здейсненыя ваенныя злачынствы Хідэкі Тадзё, Сэйсіра Ітагакі, Хэйтара Кімура, Кэндзі Даіхара, Іванэ Мацуі, Акіра Мута, Кокі Хірота і іншыя. У Ясукуні таксама ўсталяваны помнік Радхабіноду Палу — індзійскаму суддзе, які адзіны, падчас Такійскага працэса, выказаўся за поўнае апаўданне абвінавачаных.

У выніку гэтага ў Кітае, які быў акупаваны Японіяй у першай палове XX стагоддзя і ў абедзьвух Карэях, якія былі японскай калоніяй, храм лічыцца сімвалам японскага мілітарызму, а ўшанаванне яго афіцыйнымі асобамі Японіі расцэньваецца як рэцыдыў мілітарызму і абразай памяці ахвяр японскай агрэсіі[3].

Зноскі

  1. История Японии. — М.: Институт востоковедения РАН, 1998. — Т. 2. 1868—1998. — С. 38-39.
  2. В храме Ясукуни в Японии взорвалась самодельная бомба(нявызн.) , versia.ru . Праверана 22 красавіка 2018.
  3. Китай призвал Японию трезво оценить историю(нявызн.), РиаНовости (22.04.2018).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мемарыяльныя комплексы
Катэгорыя·Храмы Японіі
Катэгорыя·Сінтаізм
Катэгорыя·1869 год у Азіі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Токіа
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1869 годзе