wd wp Пошук:

Такійскі працэс

Суддзі на Такійскім працэсе

Такійскі працэс — судовае пасяджэнне над японскімі ваеннымі злачынцамі, які праходзіў у Токіа з 3 мая 1946 года па 12 лістапада 1948 года.

У трыбунале былі прадстаўлены 11 дзяржаў: СССР, ЗША, Кітай, Вялікабрытанія, Аўстралія, Канада, Францыя, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Індыя і Філіпіны. У ходзе працэсу было праведзена 818 адкрытых судовых пасяджэнняў і 131 пасяджэнне ў судзейскім пакоі; трыбунал прыняў 4356 дакументальных доказаў і 1194 сведкавыя паказанні (з якіх 419 былі заслуханыя непасрэдна трыбуналам).

Усяго было 29 абвінавачаных. Ёсукэ Мацуока (міністр замежных спраў) і адмірал Осамі Нагана памерлі падчас суда ад натуральных прычын. Сюмэй Акава (філосаф, ідэолаг японскага мілітарызму) быў прызнаны несвадомым і выключаны з ліку падсудных. Каноэ Фумімара (прэм’ер-міністр Японіі ў 1937—1939 і 1940—1941 гадах) пакончыў з сабой напярэдадні арышту, прыняўшы яд.

Сямёра абвінавачаных былі асуджаныя да смяротнага пакарання праз павешанне і пакараныя 23 снежня 1948 года ў двары турмы Сугама ў Токіа. Шаснаццаць абвінавачаных былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне; трое (Каіса, Сіраторы і Умэдзу) памерлі ў турме, астатнія трынаццаць былі памілаваныя ў 1955 годзе. Да дваццаці гадоў зняволення быў асуджаны Сігэноры Тога — міністр замежных спраў і міністр па справах Вялікай Усходняй Азіі; памёр у турме ў 1949 годзе. Да сямі гадоў зняволення быў прысуджаны Мамору Сігэміцу — пасол у СССР; у 1950 годзе ён быў памілаваны і пасля стаў міністрам замежных спраў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Такійскі працэс
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Наступствы Другой сусветнай вайны