wd wp Пошук:

Першая япона-кітайская вайна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Япона-кітайская вайна.

Япона-кітайская вайна 1894-1895вайна Японіі супраць маньчжурскай імперыі Цын (у якую ўваходзіў Кітай) з мэтай ўстанаўлення кантролю над Карэяй (намінальна якая з’яўлялася васальнай ў адносінах да імперыі Цын краінай) і пранікнення ў Маньчжурыю і Кітай.

Падставай вайны паслужыла тое, што Кітай накіраваў у Карэю ў чэрвені 1894 года 2,5 тысяч салдат для падаўлення сялянскага паўстання 1893-94. Абвінаваціўшы Кітай у парушэнні ранейшых пагадненняў, Японія ўвяла ў Карэю сваю армію і заняла горад Сеул. У Карэі быў утвораны праяпонскі ўрад, які 27 ліпеня 1894 года да Японіі за дапамогай. Але ўжо двума днямі раней (25 ліпеня) японскі флот (без абвяшчэння вайны) атакаваў у порце Інчхон кітайскія ваенна-транспартныя судны, у выніку чаго загінула больш 1000 кітайскіх салдат. 1 жніўня 1894 года Японія афіцыйна аб’явіла вайну Кітаю. Ваенна-тэхнічная перавага хутка вызначыла поспехі яе арміі і флоту. У верасні 1894 года японскія войскі атрымалі 2 перамогі (каля Пхеньяна на рацэ Ялу) і разгарнулі ваенныя дзеянні на тэрыторыі Паўночна-Усходняга Кітая. Да сакавіка 1895 года японская армія захапіла Ляадунскі паўвостраў, гарады Вэйхайвэй, Інкоў і наблізіліся да сталіцы да Маньчжурыі горада Мукдэн. У выніку Кітай вымушаны быў 30 сакавіка 1895 года падпісаць пагадненне аб перамір’і, а 17 красавіка 1895 года — Сіманасекскі дагавор, паводле якога Кітай страціў Ляадунскі паўвостраў, астравы Тайвань і Пэнхуледао, адмовіўся ад сюзерэнітэту над Карэяй і выплачваў кантрыбуцыю. Японія ўзмацніла свае пазіцыі ва Усходняй Азіі.

Зноскі

  1. А таксама, на некалькі дзён, Ляадунскага паўвострава

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1894 года
Катэгорыя·Войны Японіі
Катэгорыя·Канфлікты 1895 года
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Япона-кітайская вайна (1894—1895)
Катэгорыя·Войны Кітая