wd wp Пошук:

Яраслаў Міхайлавіч Яроцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яроцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яраслаў Яроцкі (нар. 28 сакавіка 1996, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». У сезоне 2012 выступаў за дубль дынамаўцаў, згуляў у 26 матчах. У сезоне 2013 стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. Дэбют у Вышэйшай лізе адбыўся 15 верасня 2013 года ў матчы з «Гомелем» (3:1), калі Яраслаў выйшаў на замену ў канцы матча. У другім сваім матчы за аснову, 26 кастрычніка таго ж года зноў супраць «Гомеля», таксама выйшаў у канцы матча і адзначыўся голам, усталяваўшы тым самым канчатковы лік 4:1.

У сезоне 2014 пераважна гуляў за дубль. Чатыры разы з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе дынамаўцаў у Вышэйшай лізе, акрамя таго, двойчы выхадзіў на замену ў матчах групавога этапу Лігі Еўропы.

У сезоне 2015 ужо часцей стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, некалькі разоў выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў гродзенскі «Нёман»[4], дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Дынама»[5], але ў студзені 2017 года зноў далучыўся да «Нёмана»[6]. У ліпені 2017 года быў адазваны з арэнды ў асноўную каманду дынамаўцаў[7]. У другой палове сезона 2017 у складзе «Дынама» пераважна выхадзіў на замену.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з дынамаўцамі, адправіўся з камандай на першы турэцкі збор, але на другі не трапіў і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы»[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Па заканчэнні сезона пакінуў «Смалявічы».

Са студзеня 2019 года трэніраваўся з «Мінскам» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[9]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, часам выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стаў іграком «Віцебска»[10], аднак не здолеў замацавацца ў аснове. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[11] і неўзабаве перайшоў у «Слуцк»[12].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 14 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Літвы. У студзені 2015 года ў складзе моладзевай зборнай выступаў на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе двумя галамі дапамог беларускай зборнай здабыць бронзавыя медалі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльДынамаБеларусь260
2013Д1ДынамаБеларусь31
2014Д1ДынамаБеларусь40
2015Д1ДынамаБеларусь141
2016 (1)Д1ДынамаБеларусь121
2016 (2)Д1НёманБеларусь111
2017 (1)Д1НёманБеларусь81
2017 (2)Д1ДынамаБеларусь100
2018Д1СмалявічыБеларусь80
2019Д1МінскБеларусь231
2020Д1МінскБеларусь232
2021Д1МінскБеларусь231
2022 (1)Д1ВіцебскБеларусь61

Зноскі

  1. Yaroslav Yarotskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yaroslav Yarotsky // FBref.com
  3. Yaroslav Yarotski // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Ярослав Яроцкий вторую часть сезона проведет в аренде в “Немане”
  5. У 19 игроков “Немана” истекли контакты
  6. Ярослав Яроцкий проведет очередной сезон в аренде в “Немане”
  7. Минское “Динамо” отозвало Яроцкого из аренды в “Немане”
  8. “Смолевичи” арендовали у минского “Динамо” Яроцкого
  9. “Минск” подписал Ярослава Яроцкого
  10. Ярослав Яроцкий стал игроком “Витебска”
  11. “Витебск” объявил о расставании с Яроцким
  12. Яроцкий продолжит карьеру в “Слуцке”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе