wd wp Пошук:

Яраслаў Мікалаевіч Шкурко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шкурко. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яраслаў Шкурко (нар. 8 лютага 1991, Керч) — беларускі футбаліст, паўабаронца рагачоўскага «Макслайна».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у роднай Керчы, аднак у маладым узросце пераехаў у Беларусь[2]. Гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды», а пасля яе расфармавання перайшоў у «Зорку-БДУ». У сезоне 2010 замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў Другой лізе.

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Артурам Слабашэвічам і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У 2013—2014 гадах выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды.

У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе паўабаронцы ў мазырскую «Славію», якая па выніках сезона 2014 вярнулася ў Вышэйшую лігу[3]. У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт са «Славіяй»[4]. У складзе мазыран трывала замацаваўся ў аснове, выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у сядлецкую «Погань», аднак не здолеў дамовіцца аб умовах пераходу[5]. У лютым 2017 года далучыўся да «Нафтана» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[6]. Быў асноўным іграком навапалачан, але ў ліпені 2017 года пакінуў каманду[7] і неўзабаве стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8], дзе таксама замацаваўся ў аснове. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе бабруйчан, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, але стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[9]. У сезоне 2019 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў «Белшыну»[10].

У красавіку 2020 года далучыўся да рагачоўскага «Дняпра» і стаў капітанам каманды. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе, якая змяніла назву на «Макслайн», выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльДарыда30
2008дубльДарыда140
2009Д3Зорка-БДУ110
2010Д3Зорка-БДУ247
2011 (1)Д3Зорка-БДУ151
2011 (2)Д3Смалявічы131
2012Д3Смалявічы-СТІ354
2013Д2Смалявічы-СТІ305
2014Д2Смалявічы-СТІ292
2015Д1Славія-Мазыр230
2016Д1Славія-Мазыр294
2017 (1)Д1Нафтан130
2017 (2)Д2Белшына154
2018Д2Белшына171
2019Д2Белшына210
2020Д3Дняпро214
2021Д3Макслайн202

Зноскі

  1. Yaroslav Shkurko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ярослав ШКУРКО: «Я чувствую себя здесь своим» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Вратарь “Слонима” и полузащитник “Смолевичей-СТИ” могут пополнить ряды “Славии”
  4. Контракты со “Славией” подписали 12 футболистов
  5. Просмотр Шкурко в «Погони» Седльце завершился, стороны не сошлись в условиях контракта
  6. Мараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками “Нафтана”
  7. Теверов, Шкурко и Лепский покинули “Нафтан”
  8. Шкурко и Дергай перешли в “Белшину”
  9. Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с “Белшиной”
  10. Трапашко и Шкурко покинули “Белшину”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Керчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр